Ігнацы Масціцкі
Ігнацы Масціцкі (польск.: Ignacy Mościcki; 1 снежня 1867, Межанова каля г. Плоцк, Польшча — 2 кастрычніка 1946) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік Акадэміі навук Польшы ў Кракаве (1928 г.). БіяграфіяСкончыў Рыжскі палітэхнікум (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з Ю.Пілсудскім. У 1912—1922 г. прафесар Львоўскага політэхнічнага інстытута. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі Юзафа Пілсудскага 4 чэрвеня 1926 г. абраны Прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў і шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку Другой сусветнай вайны інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе 30 верасня аб’явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў Швейцарыі. Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра. Візіт Масціцкага ў Гродна26 лістапада 1933 года ў Гродне прэзідэнт Масціцкі ўдзельнічаў у святкаванні 400-годдзя караля Стэфана Баторыя. Мерапрыемства адбывалася на плошчы Баторыя (сённяшняя Савецкая плошча) і ў Старым замку. На замку прэзідэнт паўдзельнічаў у адкрыцці памятнай табліцы, пасля чаго адбылося пасяджэнне Камітэту адбудовы замка, які вырашыў правесці рэстаўрацыю палаца да гадавіны смерці Баторыя ў 1936 годзе. Паводле гарадской легенды, якую пераказваў пісьменнік Аляксей Карпюк, з прэзідэнтам у час візіту пагаварыў выкладчык гімназіі імя Адама Міцкевіча Ян Каханоўскі, у выніку чаго Масціцкі дапамог у пашырэнні гродзенскага заапарка[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia