Осцін ЧэмберленДжозеф Осцін Чэмберлен (англ.: Joseph Austen Chamberlain; 16 кастрычніка 1863 — 17 сакавіка 1937) — англійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925). Паходжанне, адукацыяСын Джозефа Чэмберлена. Брат Невіла Чэмберлена. Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, потым у Парыжы і Берліне. Палітычная дзейнасць3 1892 дэпутат парламента. У 1902—1905, 1915—17, 1919—22 на розных міністэрскіх пасадах. У 1924—29 гадах міністр замежных спраў ва ўрадзе Стэнлі Болдуіна. Змагаўся за гегемонію Вялікабрытаніі ў Еўропе, у межах гэтай палітыкі падпісаў Рэйнскі гарантыйны пакт (1925). Ініцыятар разрыву дыпламатычных адносін Вялікабрытаніі з СССР у 1927. 23 лютага 1927 накіраваў савецкаму ўраду ноту, якія абвінавачвалі СССР у вядзенні «антыбрытанскай прапаганды». Нота папярэджвала, што працяг такой палітыкі непазбежна прывядзе да «анулявання гандлёвага пагаднення, умовы якога так відавочна парушаліся, і нават разрыў звычайных дыпламатычных адносін». Разрыў дыпламатычных адносін Англіі з Савецкім Саюзам не быў падтрыманы урадамі іншых вялікіх дзяржаў, адноўлены ў 1929 урадам лейбарыстаў. З утварэннем у 1931 годзе міжпартыйнага ўрада Осцін Чэмберлен стаў Першым Лордам Адміралцейства. Прэміі і ўзнагародыЛаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925) — разам з Чарлзам Гейтсам Даўэсам. Зноскі
ЛітаратураНікіцін М. Г. Чэмберлены // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia