Павел Валер’евіч Сітко
Павел Валер’евіч Сітко (нар. 17 снежня 1985, Рэчыца, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013). Кар’ераКлубнаяВыхаванец рэчыцкага футбола, потым перайшоў у «Віцебск», дзе дарос да ўзроўня нацыянальнай зборнай. У 2009 перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы (мог выступаць як правы або цэнтральны паўабаронца). Асабліва добра ў Паўла атрымаўся пачатак сезону 2013, калі ён доўгі час узначальваў спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіянату, але потым, перастаўшы забіваць, саступіў першынство Віталю Радзівонаву. У снежні 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[3]. У складзе «Гомеля» хутка замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Гомелі» і ў сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы клуба. Стаў адным з лідараў гомельскай каманды, за паўгады забіўшы 4 галы ў чэмпіянаце. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[4], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[5]. У жніўні 2015 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы мазырскага клуба. У студзені 2016 года зноў стаў іграком «Гомеля», які па выніках сезону 2015 пакінуў Вышэйшую лігу[7]. Стаў капітанам каманды і ў якасці травалага іграка асновы прывёў «Гомель» да перамогі ў Першай лізе, толькі канец сезону прапусціў з-за траўмы. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У другой палове сезону страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[8]. Пасля зыходу з гомельскай каманды пакінуў футбол, заняўшыся бізнесам у Рэчыцы[9]. МіжнароднаяЗ 2008 года выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. 15 кастрычніка 2008 года забіў свой першы гол за зборную — у браму зборнай Англіі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia