Павел Дзмітрыевіч Шчарбачэня
Павел Шчарбачэня (нар. 21 чэрвеня 1996, Салігорск) — беларускі футбаліст, брамнік віцебскага «Макслайна». Клубная кар’ераВыхаванец СДЮШАР горада Капыля, з 2013 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. У жніўні 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[4], стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2017 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але пазней перастаў з’яўляцца на полі. Сезон 2018 правёў у Другой лізе ў складзе «Маладзечна-ДЮСШ-4», а ў лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»[5]. Пачынаў сезон рэзервовым брамнікам, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[6], дзе стаў трывалым іграком асновы. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшым заставаўся асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смаргонь»[7]. Хутка стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і падпісаў кантракт з клубам[8]. Стаў асноўным брамнікам петрыкаўскай каманды. Пакінуў «Шахцёр» у студзені 2023 года[9]. У пачатку 2023 года трэніраваўся са «Слуцкам», а ў красавіку папоўніў склад «Кырана» з другога дывізіёна Казахстана[10]. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[11]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia