Павел Леанідавіч Бранштэтэр
Павел Леанідавіч Бранштэтэр (2 верасня 1954, Максімаўка, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 8 сакавіка 2022, Віцебск) — беларускі фотамастак. БіяграфіяСкончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1981). Вучыўся ў І. Сталярова, Л. Анцімонава, А. Арлова. У 1984—2001 гг. — фатограф у інстытуце «Віцебсксельбудпраект», з 2004 выкладаў на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва». Член Беларускага саюза дызайнераў. Жыў у Віцебску. Працаваў у жанрах партрэта, нацюрморта, рэпартажу, ню, пейзажа. У творчасці дамінуюць цыклы «Беларусь, якая сыходзіць. Віцебшчына» і «Візуальны дзённік». Сярод асноўных твораў: «Дадому» (1983), «Рукі» (1987), «Немалады аўтамабіль» (2006), «Мая Беларусь» (2007), «Камсамольскае рэтра» (2008), «Даўгачасны агнявы пункт» (2009), «Меланхалічны аб’ект» (2010); серыі «Віцебск супрэматычны» (2007), «Яшчэ адна вясна» (2008), «Вірус дэкаратыўнасці» (2009) і інш. Работы мастака публікаваліся ў выданнях «FOTO@VIDEO», «Фотомагазин», «Фотомагия», «Беларусь», «Знамя юности». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia