Максімаўка (Гарадоцкі раён)
Максі́маўка[1] (трансліт.: Maksimaŭka, руск.: Максимовка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 35 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 70 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Гарадок — Мяжа. ГісторыяУ пачатку 20 стагоддзя фальварак у Вышадскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, 20 дзесяцін лесу. Адносіўся да Хвошненскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 2 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Мяжанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Насельніцтва
ІнфраструктураУ 2018 годзе дзейнічалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, ФАП, магазін. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia