Палата абшчын Канады
Палата абшчын, больш правільна Пала́та грама́д[кам. 1] (англ.: House of Commons of Canada, фр.: Chambre des communes du Canada) — адна са складнікаў Парламента Канады нароўні з Сенатам і Манархам (прадстаўленым генерал-губернатарам). Палата абшчын — гэта дэмакратычна выбраная палата, якая складаецца з 338 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на абмежаваны тэрмін, захоўваючы сваё месца да роспуску легіслатуры (пасля не больш чым пяці гадоў). Кожны дэпутат прадстаўляе адну з выбарчых акруг краіны. Палата абшчын была заснавана ў 1867, калі Акт аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы 1867 утварыў Дамініён Канада, і мела ў якасці ўзору брытанскую Палату абшчын. Хоць і з'яўляючыся тэхнічна ніжняй палатай парламента, Палата абшчын у рэчаіснасці валодае нашмат большай уладай, чым верхняя палата — Сенат. Для таго каб стаць законам, законапраект павінен быць прыняты абедзвюма палатамі; аднак вельмі рэдка закон, за які прагаласавалі ў Палаце абшчын, адхіляецца Сенатам. Да таго ж, урад Канады адказвае толькі перад Палатай абшчын, а прэм'ер-міністр застаецца на пасадзе, толькі пакуль ён ці яна захоўвае падтрымку ніжняй палаты. Слова «абшчыны» азначае «групы асоб, якія жывуць у адным месцы, раёне і г.д.». Канада — адзіная нароўні са Злучаным каралеўствам краіна, якая выкарыстоўвае выраз «Палата абшчын» для ніжняй палаты парламента. Палата абшчын Канады размяшчаецца на Парламенцкім узгорку ў Атаве, у правінцыі Антарыа. КрыніцыКаментарыі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia