Палескі сельсавет (Пастаўскі раён)
Пале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Палессе. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рынкянскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Палескага сельсавета 28 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лынтупскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Апідамы, Бержалаты, Вейсішкі, Выгары, Галышышкі, Гудэлішкі, Жвойрышкі Вялікія, Жвойрышкі Малыя, Палессе, Паташня, Пятруці, Сухарышкі, Трапшышкі, Цырклішкі Вялікія, Шчэрбішкі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia