Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёнаВілейскай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Варапаева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Жуперкаўскага і Старадворскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаеўскага пассавета[2].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў, без Варапаева) — 1793 чалавекі[7], з іх 91,1 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (53 населеныя пункты) — 3939 чалавек[9].
Крыніцы
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.