Вадзім Анатолевіч Коўтун
Вадзім Анатолевіч Коўтун (нар. 19 верасня 1963, Гомель) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2011), прафесар (2012). БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1985), Інстытут механікі металапалімерных сістэм (аспірантура, 1991). Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1986—1989), Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1989—2011, загадчык сектара, аддзела, лабараторыі), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 2009, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Апрацоўка матэрыялаў ціскам», прафесар), Гомельскім філіяле Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (з 2014, інжынерны факультэт, кафедра аператыўна-тактычнай дзейнасці і тэхнікі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; парашковая металургія; кампазіцыйныя матэрыялы. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia