Пасіфэ (спадарожнік)

Пасіфэ
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Philibert Jacques Melotte[d]
Дата адкрыцця 27 студзеня 1908
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 23 912 238 км
Эксцэнтрысітэт 0,2953
Перыяд абарачэння −722,34 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 300 exagram[2]
Атмасфера няма

Пасіфэ (стар.-грэч.: Πασιφάη) — спадарожнік Юпітэра. Адкрыты 27 студзеня 1908 года брытанскім астраномам Філібертам Жакам Мелатам ў Грынвіцкай каралеўскай абсерваторыі. Першапачатковае пазначэнне - 1908 CJ або VIII. Сваю назву атрымаў ў 1975 годзе ад імя жонкі крыцкага цара Мінаса, маці Мінатаўра.

Арбіта Пасіфэ мае вельмі вялікі эксцэнтрысітэт, а таксама моцна нахіленая да плоскасцей экліптыкі і кручэння Юпітэра. Спадарожнік верціцца ў зваротным напрамку - гэта значыць у процілеглым кірунку кручэння Юпітэра. Належыць да групы Пасіфэ - групы спадарожнікаў, якія маюць арбіты з блізкімі параметрамі. Па сваіх памерах ён з'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам са зваротным напрамкам, і адным з найбуйнейшых нерэгулярных спадарожнікаў.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya