Спадарожнікі Юпітэра — натуральныя спадарожнікі планеты Юпітэр. Налічваецца 67[1] спадарожнікаў Юпітэра — найбольшая колькасць адкрытых спадарожнікаў сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Акрамя таго, у Юпітэра ёсць сістэма кольцаў.
У 1610 годзе Галілеа Галілей, назіраючы Юпітэр у тэлескоп, адкрыў чатыры найболей буйных спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста, якія цяпер носяць назву «галілеевых». Яны яркія і круцяцца па досыць аддаленых ад планеты арбітах, так што іх лёгка адрозніць нават у палявы бінокль. Першынства ў адкрыцці спадарожнікаў аспрэчваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які пазней даў ім назвы, узяўшы імёны са старажытнагрэчаскіх міфаў.
Дзякуючы наземным назіранням сістэмы Юпітэра, да канца 1970-х гадоў было вядома 13 спадарожнікаў. У 1979 годзе, здзяйсняючы пралёт міма Юпітэра, касмічны апарат «Вояджэр-1» выявіў яшчэ тры спадарожнікі.
Пачынаючы з 1999 года, з дапамогай наземных тэлескопаў новага пакалення былі адкрытыя яшчэ 47 спадарожнікаў Юпітэра, пераважная большасць з якіх маюць дыяметр у 2-4 кіламетры.