Эйрэнэ (спадарожнік)
Эйрэнэ або S/2003 J 5 — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра. АдкрыццёБыў знойдзены 6 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 19 жніўня 2019 года па выніках абмеркавання ў Твітэры спадарожніку была дадзена назва Эйрэнэ, у гонар Эйрэны — дачкі Феміды і Зеўса, багіні міру са старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. АрбітаЭйрэнэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.495.000 км за 738 дзён, 17 гадзін і 31 хвіліну. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2478. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,247 °. Належыць да групы Кармэ. Фізічныя характарыстыкіДыяметр Эйрэнэ складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,4 m. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia