Праксідыке (спадарожнік)
Праксідыке (ад стар.-грэч.: Πραξιδίκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXVII. АдкрыццёБыў выяўлены 23 лістапада 2000 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 7. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар грэчаскай багіні помсты Праксідыкі. АрбітаПраксідыке здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.147.000 км за 625 дзён і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,230. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 149,0 °. Належыць да групы Ананкэ[2][3]. Фізічныя характарыстыкіДыяметр Праксідыкэ складае каля 7 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,2 m. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia