Ганімед (спадарожнік)
Ганімед (стар.-грэч.: Γανυμήδης) — спадарожнік Юпітэра, адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. З'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам ў Сонечнай сістэме. Яго дыяметр роўны 5268 кіламетраў, што на 2% больш, чым у Тытана (другога па велічыні спадарожніка ў Сонечнай сістэме) і на 8% больш, чым у Меркурыя. Пры гэтым маса Ганімеда складае ўсяго 45% масы Меркурыя, але сярод спадарожнікаў планет яна рэкордная. Гісторыя адкрыццяГанімед быў адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Ганімед ў 1609 годзе, і своечасова не апублікаваў даныя пра гэта. Назва «Ганімед» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614 годзе, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Ганімед абазначаўся як «трэці спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Ганімед» стала агульнаўжывальнай. Ганімед названы ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі (Ганімед, чашнік багоў). Крыніцы
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia