Патсдамскае пагадненне (1911)Патсдамскае пагадненне — пагадненне паміж Расійскай і Германскай імперыямі, якое было падпісана ў Пецярбургу 6 (19) жніўня 1911 года таварышам міністра замежных спраў Расіі А. А. Няратавым і германскім паслом у Расіі графам Фрыдрыхам фон Пурталесам. Патсдамскае пагадненне было завяршэннем перамоў падчас Патсдамскай сустрэчы Мікалая II і Вільгельма II у 1910 годзе, адкуль і назва пагаднення. Па Патсдамскім пагадненні Расія абавязалася не перашкаджаць будаўніцтву чыгункі Берлін — Багдад, а таксама ўзяла на сябе абавязацельства атрымаць ад Ірана канцэсію на будаўніцтва чыгункі Тэгеран — Ханекін на ірана-турэцкай мяжы. Германія прызнала наяўнасць «асобых інтарэсаў» Расіі ў Паўночным Іране і абавязалася не дамагацца там канцэсій, а таксама запэўніла, што не будзе будаваць адгалінаванні Багдадскай чыгункі на поўнач ад Ханекіна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia