Петэр Іозеф фон Карнеліус
Петэр Іозеф фон Карнеліус (ням.: Peter Joseph von Cornelius; 23 верасня 1783, Дзюсельдорф — 6 сакавіка 1867, Берлін) — нямецкі мастак. Дзядзька кампазітара Петэра Карнеліус. Біяграфічныя звесткіСын захавальніка Дзюсельдорфскай карціннай галерэі, Карнеліус застаўся сіратой у 15 гадоў і знаходзіўся ў вельмі сціснутых акалічнасцях. Здолеўшы пераадолець іх, ён пачаў працаваць над роспісамі мясцовых цэркваў (асаблівую цікавасць уяўляе роспіс царквы Святога Квірынія ў Нойсе). Вучыўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў (у 1795—1809). Этапнай стала для Карнеліуса паездка ў Рым у 1811 г.: тут ён далучыўся да таварыства германскіх мастакоў, у якое ўваходзілі Овербек, Пфор і інш. Гэта таварыства ўзяло сабе назву «Саюз Святога Лукі», а ў гісторыю нямецкага жывапісу ўвайшло пад напаўжартаўлівай мянушкай «назарэйцы». У свой рымскі перыяд Карнеліус разам з іншымі назарэйцамі прыняў удзел у роспісы дома прускага консула ў Рыме Бартольдзі (1816—1819), а таксама (сумесна з Амслерам) працаваў над ілюстрацыямі да «Песняў пра Нібелунгаў». У 1811—19 уваходзіў у групоўку назарэйцаў у Рыме. 3 1821 дырэктар дзюсельдорфскай, з 1825 — мюнхенскай, з 1841 — берлінскай АМ. ТворчасцьПісаў у лінейна-графічнай манеры напоўненыя патэтыкай фрэскі, у якіх адлюегроўваў тэмы антычнай і сярэдневяковай гісторыі, біблейскія сцэны, алегарычныя выявы (фрэскі ў доме Бартольдзі ў Рыме, 1816—18; у гліпатэцы, 1820—30, і ў царкве Св. Людвіга, 1829—40, у Мюнхене і інш.). Зрабіў ілюстрацыі да «Фаўста» І. В. Гётэ (1816) і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia