Кагальны роў![]() Кагальны роў — верхняя частка яра ў цэнтральнай частцы Гомеля, колішняга рэчышча ручая Гамяюк. Адасоблены ад нізоўя яра вуліцай Пралетарскай. На сёння захаваўся невялікі яго ўчастак — зарослая дрэвамі, хмызам і травой нізіна. ГісторыяЯк паказваюць раскопкі, у XII-XIII стст. на правым беразе Гамеюка існавала сядзіба мясцовага феадала. Таксама ў наваколлях яра размяшчаўся «паўднёвы» пасад старажытнага Гомеля. Як мяркуе гомельскі археолаг Алег Макушнікаў, частка гэтага паселішча была заселена гарадской беднатой[1]. Пасля татара-мангольскага уварвання, жыццё тут замерла, і як паказваюць археалагічныя раскопкі, пачало адраджацца толькі ў XVIII-XIX стагоддзях[2]. Ад здаўна вядомай у беларускай моўнай практыцы лексемы «кагал»[3][4], якой абазначалася яўрэйская грамада, меркавана і ўзнікла назва «Кагальны роў», што ўказвала на склад жыхароў гэтай мясцовасці. Зрэшты, дакладны час узнікнення гэтай назвы яшчэ мае быць высветлены. Філолаг і краязнавец Аляксандр Рогалеў лічыць, што азначэнне «кагальны» тут, хоць і паходзіць ад слова «кагал», але не ў асноўным, а ў пераносным значэнні — «шумны натоўп, зборышча»[5]. Прынамсі, да канца ХІХ ст. мяцовасць магла па-ранейшаму ўспрымацца гомельцамі як частка Гамеюка і называцца адпаведна. На гэта ўказваюць сведчанні Л. Вінаградава (1900 г.) пра змены гарадской прасторы цягам ХІХ ст.: калі ў 1840-я гг. Гамяюк (маецца на ўвазе менавіта яго верхняя частка), парослы хмызняком, выкарыстоўваўся жыхарамі як выган для коней, то на 1900 г. тут знаходзілася «некалькі сотняў домікаў»[6]. Уладзімір Багараз-Тан адзін з разделаў свайго дакументальнага нарыса «Гомельскія сілуэты» (1904 г.) прысвяціў жыхарам Кагальнага рову, называючы яго проста «Ровъ» ці на нібыта беларускі манер «Рой»[7]. Яр апісваўся ім як крайне занядбаная мясціна, дзе пануюць гразь, бруд і галеча, адсутнічае планіроўка[8]:
Адно з паліцэйскіх данясенняў часоў першай расійскай рэвалюцыі ад 2 (15) лютага 1906 г. аб правядзенні ў Гомелі павальнага вобшуку «на прадмет адабрання зброі» фіксуе назву «Кагальны Роў» («Кагальный Ровъ»)[9]. Е. Раманаў (1910 г.) сярод арыенціраў у апісанні граніц колішняга гомельскага гарадзішча ўказаў роў, называны «Жыдоўскім» («Жидовскимъ»)[10]. На гарадскіх планах 1910 і 1913 г., нягледзчы на існаванне лакальных назваў мясцовасці, яна была пазначана як «Оврагъ» (яр)[11][12]. Пазбеглі выкарыстання тапонімаў у дачыненні да гэтай мясцовасці і аўтары прысвечанага Гомелю краязнаўчага нарыса 1911 г. — яр згадваецца ў ім як «вядомы гомельскі роў» («извѣстный гомельскій ровъ»)[13]. Прызнаючы непраглядную галечу яго жыхароў і іх вымушанасць туліцца ў паўразваленых халупах, краязнаўцы, аднак, не ўдакладнілі, што роў быў населены пераважна яўрэямі[13]. Практыка намінацыі азначанай мясцовасці Ровам была характэрна і для тагачаснай прэсы Гомеля. Прывядзем пачатак аднаго з тыповых паведамленняў газеты «Полесье» (1912 г.)[14]:
У пачатку XX стагоддзя Кагальны роў выглядаў як тры вялікія яры паміж сучаснымі вуліцамі Пралетарскай, праспектам Леніна, Інтэрнацыянальнай, і якія трохі не даходзілі да вуліцы Гагарына. З гэтых вуліц у роў вяло некалькі ўваходаў. Паміж ярамі знаходзіўся чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод М. Фруміна і сыноў, дзе станам на 1911 г. працававала 38 рабочых[15]. З-за панаваўшай тут антысанітарыі і адсутнасці каналізацыі тут адбываліся ўспышкі халеры і тыфу[16]. У ноч з 18 на 19 жніўня 1917 г. Кагальны Роў з усімі забудовамі затапіла моцнымі дажджамі. Гарадское самакіраванне мусіла выдаць пацярпелым домаўладальнікам па 300 рублёў дапамогі[17]. У час рэвалюцыіі 1905—1907 гг. тут праходзілі мітынгі, існавала майстэрня па вырабу бомбаў. У 1918 годзе, падчас нямецкай акупацыі Гомеля, на тэрыторыі Кагальнага рова адбыўся з'езд партызанаў і падпольшчыкаў Палесся, арганізаваны Гомельскім рэўкомам[16]. У 1950 годзе галоўны архітэктар Гомеля Чарнышоў прадставіў новы Генеральны план развіцця горада, які заклаў асновы яго сучаснага аблічча. У Кагальным рове планавалі стварыць Цэнтральны гарадскі стадыён, відавочна, выкарыстаўшы яго натуральныя схілы як трыбуны. На 38 гектараў, перашагнуўшы вуліцу Пралетарскую, пашыраўся парк Луначарскага. Але гэтыя планы не былі рэалізаваны[16]. Большая частка Кагальнага рову была забудавана новымі карпусамі Станкабудаўнічага завода імя Кірава. Замест стадыёна ў 1961 годзе быў пабудаваны Палац спорту. Не сталі засыпаць толькі самую глыбокую частку Кагальнага рову[16]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia