Прудок (Слаўгарадскі раён)
Прудо́к[2] (трансліт.: Prudok, руск.: Прудок) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. НазваНазва звязана з існаваннем тут стаўка (прудка). Яшчэ і цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны)[3]. ГеаграфіяГеалогіяЗа 0,5 км на ўсход ад вёскі, у пойме ракі Пацэя знаходзіцца Пацэйскае радовішча мелу. Пластавы паклад звязаны з адкладамі каньякскага ярусу (верхні мел). Ва ўскрышы залягаюць пяскі, супескі. НасельніцтваГісторыяЖыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сведчыць надпіс на карце 1777 года — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад беззямелля ў Сібір, напрыклад, у былую Енісейскую губерню[3]. У 1954—1961 гадах цэнтр Прудоцкага сельсавета. ІнфраструктураУ вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клуб[1]. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia