Церахоўка (Слаўгарадскі раён)
Церахо́ўка[2] (трансліт.: Cierachoŭka, руск.: Тереховка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 20 км ад Слаўгарада. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Насельніцтва 105 чалавек у 55 дварах[1]. Побач з вёскай пачынаецца рака Пацэя. Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[3]. НазваНазва паселішча паходзіць ад імя Церах. Паводле падання, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю з вёскай. ГісторыяУ 1884 у Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1912 існавала аднакласная царкоўна-прыходская школа. У 1926 — 825 жыхароў. У 1961 у складзе Гайшынскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Выбітныя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia