Пружанскі сельсавет
Пружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пружаны (не ўваходзяць у склад). Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Пружаны. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слонімцы, сельсавет перайменаваны ў Слонімцаўскі сельсавет[1]. 14 красавіка 1960 года Пружанскі сельсавет утвораны зноў шляхам аб’яднання скасаваных Параслянскага і Слонімцаўскага сельсаветаў, цэнтр — горад Пружаны[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны хутар Куплін[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3585 чалавек[5], з іх 82,0 % — беларусы, 10,3 % — рускія, 5,7 % — украінцы, 1,1 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 2900 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia