Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён)
Велікасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вялікае Сяло. Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Бакунскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Котранскага і Ялоўскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Бакуны[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Сяло, вёскі Котра і Пескі перададзены ў склад Мокраўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старавольскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 970 чалавек[5], з іх 88,2 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 4,6 % — украінцы, 2,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1115 чалавек[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia