Прыстанскае
Пры́станскае[1] (трансліт.: Prystanskaje, руск.: Пристанское) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Камарынскага пасялковага савета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (34 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 36 км на поўдзень ад Брагіна, 11 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 153 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, да якой з поўначы далучаецца кароткая вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей інтэнсіўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр — вёска Залессе). Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia