Прэзідэнцкі палац (Варшава)
Прэзідэнцкі палац — адна з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы, размешчаная на вуліцы Кракаўскае прадмесце 46/48. Іншыя назвы палаца — Палац Канецпольскіх, Радзівілаў, Любамірскіх, палац Намесніка. Падчас нацысцкай акупацыі — «Deutsches Haus». Прэзідэнцкі палац — самы прыкметны будынак вуліцы і адначасова самы вялікі з усіх варшаўскіх палацаў[2]. Размяшчаецца паміж касцёлам кармелітаў і гатэлем «Брысталь» . Падчас прэзідэнцтва Браніслава Камароўскага функцыі асноўнай рэзідэнцыі выконвае Бельведэрскі палац, а ў Прэзідэнцкім палацы знаходзяцца канцылярыі і офісы апарата прэзідэнта. Гісторыя палаца![]() Першы палац на гэтым месцы быў пабудаваны для вялікага кароннага гетмана Станіслава Канецпольскага. Палац быў спраектаваны прыдворным архітэктарам Уладзіслава IV Канстанціна Тэнкалам. Гэта быў узор генуэзскай рэзідэнцыі, з першым у Рэчы Паспалітай садам італьянскага тыпу, які спускаўся да самой Віслы, якая тады цякла ля самага падножжа берагавога абрыву. Будаўніцтва пачалося ў 1643 годзе. Станіслаў Канецпольскі прызначаў палац для сваёй варшаўскай рэзідэнцыі (галоўнай яго рэзідэнцыяй былі Броды), аднак у 1646 годзе гетман памёр і працы завяршаліся ўжо яго сынам Аляксандрам[3]. Палац быў двухпавярховым, з вежкамі па баках, з тэрасамі саду, які спускаліся да прыстані на Вісле. Усё было зроблена ў адпаведнасці з прынцыпам entre cour et jardin (паміж дваром і садам)[3]. У 1659 годзе палац набыў гетман польны і маршалак вялікі каронны Ежы Себасцьян Любамірскі, аднак ужо ў 1674 годзе палац перайшоў ва ўласнасць нясвіжскай лініі Радзівілаў, стаўшы месцам частых прыёмаў, баляў і святаў. У 1694 годзе палац быў перабудаваны па праекце Карла Цэроні і Аўгусціна Лосі, а ў 1738-1740 гг. ізноў перабудаваны па праекце Антоніа Салары. Наступная перабудова, па праекце Яна Зыгмунта Дэйбла , адбылася ў 1755-1759 гадах[3]. ![]() У 1762 годзе ўладальнікам палаца стаў Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», вядомы сваім разгульным ладам жыцця і паказнымі, вельмі дарагімі, святкаваннямі. Калі ён пасварыўся з Чартарыйскімі і каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, то перастаў бываць у Варшаве, з-за чаго ў 1768 годзе палац быў здадзены ў арэнду Францыску Рыксу і адаптаваны для тэатра (у тым ліку для Нацыянальнага тэатра), прычым была створана асобнае каралеўскае ложа. Менавіта ў гэтым палацы была пастаўлена першая польская опера — «Ашчасценая галеча» («Nędza uszczęśliwiona»)[4] Мацея Каменскага з лібрэта Войцеха Багуслаўскага. Тэатр функцыянаваў да 1778 года, і за час свайго існавання зрабіў у палацы капітальны рамонт[3]. Хоць палац па ранейшым належаў Радзівілам, Каралю Станіславу каштавала вялікай працы вярнуць яго назад, пасля яго вяртання ў Варшаву. Палац належаў яму да 1790 года, а ў 1791-1792 гадах у перыяд чатырохгадовага сойма, у палацы праводзіліся пасяджэнні «Аб'яднання сяброў Канстытуцыі»[3]. У 1818 годзе палац быў выкуплены адміністрацыяй Царства Польскага для рэзідэнцыі намесніка. Для гэтых мэтаў палац быў цалкам перабудаваны ў 1818-1819 гадах, па праекце Крысціяна Пятра Айгнера. Палац быў перабудаваны ў стылі класіцызму, у адпаведнасці з паладыянскай схемай. Бакавыя крылы былі даведзены да лініі вуліцы, не перабудаванай засталася толькі каланада партэра будынка. Фасад таксама здабыў калоны карынфскага ордара і быў упрыгожаны дзесяццю скульптурамі працы Паўла Малінскага. Садовы бок будынка быў перабудаваны ў стылі неарэнесансу. У 1821 годзе перад палацам былі ўсталяваны каменныя львы, працы Каміла Лаўдзіні[3]. ![]() Першым (і адзіным) намеснікам, які жыў у палацы, быў генерал Юзаф Заёнчак і яго жонка Аляксандра. Яны займалі палац да 1826 года. З тых часоў палац атрымаў назву «Намесніцкі». 24 лютага 1818 года ў палацы свой першы публічны канцэрт даў Фрыдэрык Шапен, пра што нагадвае памятная дошка, усталяваная на будынку. У 20-ых гадах XIX стагоддзя перад палацам планавалася ўстанавіць помнік Юзафу Панятоўскаму, але гэта рэалізавана не было, з-за Лістападаўскага паўстання. Падчас паўстання ў палацы размяшчалася рэзідэнцыя дыктатара Юзафа Хлапіцкага і Нацыянальнага Урада. Пасля прыгнечання паўстання палац выкарыстоўваўся ў розных мэтах, а 6 сакавіка 1852 года згарэў. Пашкоджаны палац быў адноўлены ў ранейшым выглядзе да 1856 годзе па праекце Альфонса Крапіўніцкага. У свежаадрамантаваным будынку адбыўся вялікі баль у гонар Аляксандра II[3]. У 1870 годзе перад палацам быў усталяваны помнік Івану Паскевічу, а ў 1879 у Калоннай зале палаца ўпершыню публічна было выстаўлена палатно Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва»[3]. 5 жніўня 1915, пасля адыходу расійскай арміі з Варшавы, салдаты Варшаўскага батальёна, у першы раз усталявалі ля палаца вахту. Пра гэту падзею нагадвае памятная дошка на будынку. Помнік Паскевічу быў знесены ў 1917 годзе, а ў 1918 палац перайшоў у валоданне польскіх улад. У 1919-1921 палац быў адрамантаваны па праекце Марыяна Лалевіча для рэзідэнцыі прэм'ер-міністра і Савета Міністраў Польскай Рэспублікі. У бакавых крылах былі размешчаны офісы Канцылярыі Савета Міністраў[3]. Палац мала пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны, з-за таго што нацысты размясцілі ў ім гатэль-люкс з казіно, пад назвай «Deutsches Haus». З гэтай мэтай таксама быў перабудаваны інтэр'ер будынка і павялічаны цокалі львоў з боку Кракаўскага прадмесця. 4 лютага 1944 года ў Палацы Намеснікаў прайшла паніхіда па Францу Кутчэры, забітаму польскім падполлем за тры дня да таго. Тады ж была згуляная «юнкерскае вяселле» Кутчэры з яго нарвежскай каханай, якая чакала ад яго дзіцяці. Гэта была адзіная магчымасць забяспечыць дзіцяці прывілеі ад урада Трэцяга Рэйха[3]. Пасля вайны палац адрамантаваны і перапланіраваны для размяшчэння ў ім Савета Міністраў, які да таго функцыянаваў на Уяздоўскіх алеях. Перапланіроўка праводзілася пад кіраўніцтвам Тэадора Бушэ і Антонія Яварніцкага. Палац нёс прадстаўніцкія функцыі, у ім праходзілі цырымоніі ўручэння прафесарскіх званняў, навагоднія балі і сустрэчы з артыстамі. У 1955 года ў палацы прайшла цырымонія падпісання «Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе» (Варшаўскага дагавора). У 1970 падпісаны «Дагавор аб нармалізацыі адносін паміж ПНР і ФРГ» , а ў 1989 годзе прайшлі пасяджэнні «Круглага стала»[3]. 18 красавіка 1952 года ў палацы прайшла прэзентацыя праекта Палаца культуры і кавукі, у прысутнасці Льва Руднева[3]. У 1965 годзе перад палацам быў усталяваны помнік Юзафу Панятоўскаму. Да вайны помнік стаяў перад Саксонскім палацам і быў знішчаны гітлераўцамі ў 1944 годзе. У музеі Бертэля Торвальдсена ў Капенгагене датчане знайшлі мадэль арыгінала помніка і зрабілі на свае сродкі яго копію, якая першапачаткова была ўсталявана каля Старой Аранжарэі ў Лазенках[3]. У 1990 годзе пачаўся капітальны рамонт палаца, з мэтай размяшчэння ў ім рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы і яго канцылярыі. Тады ж палац атрымаў сваю сучасную назву. Другі паверх цалкам прызначаны для асабістых апартаментаў прэзідэнта і яго сям'і. Першым з прэзідэнтаў у палацы жыў Лех Валенса, які ў 1994 годзе перанёс рэзідэнцыю ў палац з Бельведэра. Затым палац з'яўляўся рэзідэнцыяй Аляксандра Кваснеўскага і Леха Качынскага. У 2010 годзе на будынку была ўсталявана мемарыяльная дошка загінуламу пад Смаленскам прэзідэнту Качынскаму. Пасля катастрофы плошча перад палацам стала месцам памінання загінулых і тут быў усталяваны драўляны крыж. З-за нязгоды мясцовых і царкоўных улад, крыж быў перанесены ў касцёл Св. Ганны . Браніслаў Камароўскі перанёс сваю рэзідэнцыю ў Бельведэр[3]. Экскурсіі па Прэзідэнцкім палацыНаведванне Прэзідэнцкага Палаца магчыма для арганізаваных груп з панядзелку па пятніцу, з 9:00 да 15:00, па папярэднім узгадненні часу. Наведванне бясплатнае, праводзіцца гідам і доўжыцца 60 хвілін. Зацікаўленыя ў наведванні павінны паслаць запоўнены бланк просьбы[5] на e-mail wycieczki@prezydent.pl ці на факс нумар 22 695 11 09. Фірмы, якія займаюцца камерцыйнай турыстычнай дзейнасцю, не могуць заказваць наведванне. Для наведвання спатрэбіцца пасведчанне асобы. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia