Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2025)

31-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў
31st Screen Actors Guild Awards
Месца
Сайт Гільдыі кінаакцёраў ЗША (англ.)
← 30-я цырымонія32-я цырымонія→

31-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, якая ўшаноўвае найлепшыя дасягненні ў галіне кіно і тэлебачання ЗША за 2024 год, адбылася 23 лютага 2025 года ў Лос-Анджэлесе у штаце Каліфорнія[1]. Актрыса Крыстэн Бэл вяла цырымонію ў другі раз пасля 24-й цырымоніі[2].

Намінацыі павінны былі быць абвешчаныя ў прамым эфіры 8 студзеня 2025 года, але адменены з-за серыі лясных пажараў у Паўднёвай Каліфорніі. Замест гэтага яны былі абвешчаныя ў прэс-рэлізе і на афіцыйным сайце прэміі[3][4].

Пераможцы

Ігравое кіно

Намінацыя Пераможца Сп.
Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно «Канклаў» [5][6]
Найлепшая мужчынская роля Цімаці Шаламэ — «Цалкам невядомы»
Найлепшая жаночая роля Дэмі Мур — «Субстанцыя»
Найлепшая мужчынская роля другога плана Кіран Калкін — «Сапраўдны боль»
Найлепшая жаночая роля другога плана Зоі Салдана — «Эмілія Перэс»
Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно «Каскадзёр»

Тэлевізійныя серыялы

Намінацыя Пераможца Сп.
Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле Колін Фарэл — «Пінгвін» (HBO) [5][6]
Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле Джэсіка Ганінг — «Аленяня» (Netflix)
Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле Хіраюкі Санада — «Сёгун» (FX)
Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Ана Саваі — «Сёгун» (FX)
Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле Марцін Шорт — «Забойствы ў адным будынку» (Hulu)
Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле Джын Смарт — «Хітрыкі» (HBO Max)
Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле «Сёгун» (FX)
Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле «Забойствы ў адным будынку» (Hulu)
Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлесерыялах «Сёгун» (FX)

Спецыяльная ўзнагарода

Уклад у кінематограф — Джэйн Фонда

Зноскі

  1. Verhoeven, Beatrice. Screen Actors Guild Awards Set 2025 Date. The Hollywood Reporter (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2024. Праверана 8 студзеня 2025.
  2. Hipes, Patrick. Kristen Bell To Host 2025 SAG Awards. Deadline Hollywood (16 снежня 2024). Праверана 8 студзеня 2025.
  3. D'Alessandro, Anthony. SAG Awards In-Person Nominations Announcement Canceled. Deadline Hollywood (7 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2025. Праверана 8 студзеня 2025.
  4. Hipes, Patrich. SAG Awards Nominations: 'Wicked' & 'A Complete Unknown' Lead Film Field; 'Shōgun' Tops TV. Deadline Hollywood (8 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2025. Праверана 8 студзеня 2025.
  5. а б The 31st Annual Screen Actors Guild Awards (англ.). Сайт Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Праверана 25 лютага 2025.
  6. а б Screen Actors Guild Awards (2025) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 лютага 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya