Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
--JerzyKundrat (размовы) 17:35, 2 лютага 2019 (MSK)
Я з нагоды артыкула "Shot".
Чаму вы пішыце што няма ні аднаго аўтарытэтнага крыніцы? а смі гэта не важна? Я думаю калі ёсць адна важная спасылка, артыкул павінна быць у асноўным пространстве.Тем более.Была афіша, інтэрв'ю, біяграфіі ў дадаткаў з папулярных сайтах.Творчество па альбомах і іх было шмат.[адказаць]
Пагляздзі, калі ласка, як тут лепей уключыць ацэнкі Jitters? Вядома ж, у артыкуле ўжо ёсць ацэнкі ад Клёндайк, Caravan, Без Билета, Мутнаевока і журналістаў. Як ты падказаў, іх можна назбіраць на асобны раздзел. Вось яшчэ ад музыкаў Hair Peace Salon. Тут спрабаваць праз простую мову падаць альбо ускоснай?
- Вы часто выступаете с Jitters. Они близки вам по стилю?
Максим: У них немного другая музыка по звучанию, но по мышлению мы схожи.
Артур: У нас одни корни, но по настроению мы, наверное, разные.
Олег: Раньше нас сравнивали, потому что мы с Артуром играли в Jitters. Волей-неволей повторялись какие-то примочки, звучание, настроения. По этой причине я, кстати, и решил уйти из Jitters и вплотную заняться HAIR PEACE SALON, и, конечно, каждый из нас зазвучал более уверенно, а главное — по-разному. Немалая заслуга в этом и настоящего гитариста Jitters — Вани.[1]
Максім Дзевічэнскі, бас-гітарыст Hair Peace Salon, лічыў, што яго гурт падобны па мысленні да Jitters, нягледзячы на крыху іншую музыку па гучанні. Артур Лучкоў... і г.д.
1. Гэтую цытату, вядома, лепш падаць ускосна, напрыклад: «Jitters» атрымалі станоўчую адзнаку ад удзельнікаў гурта «Hair Peace Salon», з якім калектыў неаднаразова выступаў і запісваўся. Бас-гітарыст каманды Максім Дзевічэнскі і барабаншчык Артур Лучкоў заўважалі, што хаця абодва праекты граюць розную музыку з супрацьлеглым настроем, яны маюць агульныя карані і мысленне. Лідар квартэта Алег Вяль прызнаваўся, што пасля яго сыходу з «Jitters» абодва гурты загучалі больш упэнена і пазбаваліся падабенства, якое раней прыпісвалася камандам[1].
2. Таксама ў артыкуле было заўважана адступленне ад нейтральнага пункту гледжання. Гэта найперш пра фразу «лічыцца адным з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року». Ведаеце, каб рабіць такую сур'ёзную заяву трэба і адпаведныя доказы. Кароткая нататка з «Музыкальнай газеты», безумоўна, кажа на карысць гурта, аднак, па-першае, гэта было меркаванне толькі аднаго аўтара ў пэўны момант і шырокай распаўсюджанасці падобная думка пра Jitters ня мае — будзем аб'ектыўнымі, гурт не дабіўся значнай вядомасці па-за межамі свайго кірунка і такой папулярнасці, як, напрыклад, Ляпіс Трубяцкі не дасягнуў. Па-другое, інфармацыя з моманту напісання нататкі ужо падаецца састарэлай — мінула амаль 15 год, з'явілася процьма новых камандаў у гэтым накірунку і, магчыма, зараз яны таксама прызнаюцца галоўнымі беларускімі прадстаўнікамі брытанскага інды-року. У сувязі з гэтым я раіў бы Вам перанесці гэтую фразу ў будучы раздзел пра ацэнкі і ўплыў і там змясціць са згадкай аўтарства. Не трэба гэта падаваць як бясспрэчны факт.
3. Наконт беларускага адпаведніка назвы: тое, што Вы прывялі ў дужках — транслітарацыя англійскага слова на беларускую мову, а на маю думку там трэба было змясціць перакладзеную назву гурта, як гэта зроблена, напрыклад, у Green Day. Слова «Jitters» мае шмат значэнняў: спалох, нервовы стан, трапятанне і г.д. Калі Вы дакладна ведаеце чаму гурт так называўся (мяркуючы па вашым унёску, Вы неяк звязаны з камандай), то трэба гэта адлюстраваць ва ўводзінах, пры гэтым транслітарацыю можна пакінуць.
4. Трэба выправіць зноскі: дзе іх зашмат — прыбраць непатрэбныя, а таксама праставіць іх перад кропкай, а не пасля яе (так зроблена ва ўсіх добрых і выдатных артыкулах). --Юрый Крыловіч (размовы) 20:39, 9 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за спіс таго, што дарабляць па Gentleman! (◕‿◕✿) Ужо працую.
Зразумела, «Twitter», «Bandcamp», «YouTube», «hairpeacesalon.com» неаўтарытэтны, але якія могуць быць спосабы зрабіць спасылку іншы раз? Вось па ўдзельніках запісу, напрыклад, можна спасылацца на буклет CD праз Template:Cite AV media (https://en.wikipedia.org/wiki/Template:Cite_AV_media_notes), але, так як у нас шаблона-аналага няма, браў «Bandcamp»...
Вітаю, pr12402! Я лічу, што варта выкарыстаць {{Cite video}}, бо гэта адмыслова створаны для відэа шаблон. Толькі спасылка на «Минскую волну» вядзе чамусьці на Мінскую вобласць...
Цяпер наконт артыкула. Вы дадалі прафесійныя рэцэнзіі ў шаблон-картку, аднак некаторыя з іх выклікаюць сумневы. Так, рэцэнзія Сяргея Будкіна ў «Будзьма беларусамі» ужо ўключана ў агульную рэцэнзію на Experty.by і паўплывала на сярэдні бал там. Таму не бачу сэнсу вылучаць яе асобна, інакш трэба будзе вылучаць і іншыя адзнакі рэцэнзентаў на гэтым сайце. Рэцэнзія пазаштатнага эксперта на Experty.by — гэта не меркаванне «Еўрапейскага радыё для Беларусі», таму варта перайменаваць гэты радок увогуле. Рэцэнзія на сайце nneformat.ru выклікала ў мяне сумневы ў аўтарытэтнасці гэтага рэсурса і, уласна, аўтара рэцэнзіі, ананімнага аглядальніка побач з фразай «Публикуемые материалы принадлежат их авторам». Таксама там няма пэўнай адзнакі альбома, толькі сказана, што «альбом на пятерку» (незразумела, праўда, у якой сістэме). Гэту «адзнаку» я б увогуле прыбраў за неаўтарытэтнасць.
Таксама ў картцы засталіся пустымі радкі «лэйбл» і «прадзюсар». Зверху вы заўважылі, што маеце буклет CD, але не ведаеце, як на яго спаслацца. Паглядзіце, калі ласка, у буклеце, на якім лэйбле быў выдадзены альбом і хто з’яўляўся яго прадзюсарам.
Experty.by таксама пісалі пра альбом з ацэнкамі. Думаю, драбіць па персаналіям зашмат не трэба, да і ў аўтараў адтуль няма старонак на Wikipedia.
Еўрапейскае радыё для Беларусі адзнакі ў сваіх рэцэнзіях не ставіць. Але па тэксту бачна, што альбом падаецца як добры. Адзнака 9/10 ёсць на Experty.by, тэкст аднолькавы. Таму пакінуў дзве спасылкі. Лічу, можна пакідаць.
Адносіны да nneformat.ru ±. На расійскай Wikipedia сайт згадваецца, на яго разоў 15 спасылаюцца: https://ru.wikipedia.org/w/index.php?search=nneformat.ru&title=Служебная%3AПоиск&go=Перейти&ns0=1. Зразумела, што ўсе больш-менш сур'ёзныя парталы ў Беларусі і Расіі страхуюцца ад нападаў згода з законамі «Пра ЗМІ» у нас, ~«Аб распаўсюду недакладнай інфармацыі» ў Расіі, націску з-за «паклёпаў» і да т.п. Вядома ж, інтэрнет прастору папрыціснулі, калі што не так, хаця б можна будзе віну/штраф на каго-небудзь перакласці (на аўтара артыкула). То і пішуць звычайна: ~ «думка рэдакцыі можа не супадаць з думкай аўтараў», «публикуемые материалы принадлежат их авторам» і да т.п.
Згодна са слоўнікам рускай мовы С. І. Ожэгава, ПЯТЁРКА -и, ж. 1 Цифра 5. 2 Школьная отметка «отлично». 3 Название чего-н., содержащего пять единиц, напр.: игральная карта в пять очков, | группа из пяти человек или предметов, | денежный знак в пять рублей и т. п. «Выдатна» можа быць і 10, але так як сайт расійскі, прапісаў цераз 5 зорак. Калі б не было ў тэксце канкрэтна словамі «на пятерку», я б не ставіў рэйтынг у картку. Але можна і выкінуць nneformat.ru з карткі, каб не выбіваўся з радка выданняў з артыкуламі на Wikipedia.
Канешне, што яшчэ не так, я выпраўлю. (◕‿◕✿)
Удалага дню!
P.S. Такой раскошы, як «лэйбл» і «прадзюсар», не было. Усё самозробнае: і наклад CD, і самі спевы. Таму нічога не пісаў у картку. -- pr12402, 15 мая 2019.
Катэгорыю выдаліў, але звяртаю ўвагу, што згодна з Вікіпедыя:Хуткае выдаленне#Старонкі з іншых прастораў: "Хутка выдаляюцца катэгорыі без складнікаў і катэгорыі-перасылкі, таксама катэгорыі-дублі. Складнікі катэгорыі пры гэтым трэба перанесці ў новае месца. " Такім чынам, калі лічыце што катэгорыі варта аптымізаваць/пераразмеркаваць, то варта зрабіць гэта і выстаўляць на выдаленне ўжо пустыя катэгорыі, або ў выпадку вялікай колькасці артыкулаў зрабіць запыт на Вікіпедыя:Заданні для ботаў.--Artsiom91 (размовы) 16:51, 21 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Па-першае, няма ніякіх падстаў сцвяржаць, што яны без песпектыў напаўнення. Дагэтуль у Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы без катэгорый засталіся храмы, ёсць і іншыя артыкулы, якія проста катэгарызаваны не так. Ды і ёсць храмы, пра якія яшчэ няма артыкулаў. Па-другое, нават калі ёсць толькі адзін артыкул пра храм у раёне, то мець 21 раён і выбарачную катэгорызацыю па раёне/вобласці (у залежнасці ад колькасці артыкулаў) будзе дзіўнаватым — цалкам лагічна і нармальна мець агульную сістэму з катэгарызацыяй па раёнах. У свой час удзельнік даволі доўга ствараў цяперашнюю сісэтму, не бачу ніякіх падстаў яе ламаць.--Artsiom91 (размовы) 22:32, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Тыя, якія зусім без артыкулаў — выдалю (пасля таго як будуць перагледжаны дагэтуль некатэгарызаваныя артыкулы). Ёсць старонка з пералікам пустых катэгорый, іх варта або напоўніць (што для многіх магчыма), або выдаліць, некалі я ўжо выдаляў пустыя, калі будзе час — працягну.--Artsiom91 (размовы) 22:54, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзіўным з’яўляецца сцверджанне, што «удзельнік даволі доўга ствараў цяперашнюю сісэтму, не бачу ніякіх падстаў яе ламаць». Катэгорыі па вызначэнні павінны мець больш за адну старонку ў сваім складзе, калі няма — трэба перагрупоўваць. Калі будуць створаны новыя артыкулы гэтай тэматыкі — катэгорыю створаць наноў, не бачу праблем. --Krylowicz (размовы) 22:41, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
"Катэгорыі па вызначэнні павінны мець больш за адну старонку ў сваім складзе" — няма такога патрабавання. Катэгарызацыя гэта сістэматызацыя, таму болей важна прытрымлівацца сістэмы: або катэгарызаваць па раёнах, або па абласцях, змяшаная катэгарызацыя будзе выглядаць дзіўна, таму ў такіх выпадках цалкам нармальна мець па адным артыкуле ў катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 22:51, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вытрымка з Вікіпедыя:Катэгорыя: «Катэгорыя — адмысловая старонка, якая змяшчае алфавітны пералік тэматычна звязаных артыкулаў». Тут нават слова "артыкулаў" пададзена ў множным ліку, што ўскосна дае зразумець, што катэгорыі не павінны быць з адным артыкулам. --Krylowicz (размовы) 23:02, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вікіпедыя — не бюракратыя. Не чапайцеся за словы і не выдумляйце таго, чаго яўна не прапісана і што не атрымлівае прызнанне іншых удзельнікаў.--Artsiom91 (размовы) 23:05, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Бюракратыяй вікіпедыю робіце якраз Вы. Катэгорыі ствараюцца для зручнасці пошуку звязаных старонак, а што іншага можна знайсці ў катэгорыі з адной старонкай? Вашыя разважанні кшталту «удзельнік даволі доўга ствараў цяперашнюю сісэтму, не бачу ніякіх падстаў яе ламаць», як і пра шаблоны раёнаў у артыкулах пра вёскі — праява ўласнага кансерватызму. --Krylowicz (размовы) 23:13, 5 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
А навошта ставіць гэта параметр? Зараз шаблон сельсаветаў будзе разгарнутым па змоўчанні, калі гэта адзіны навігацыйны шаблон на старонцы, і згарнутым калі ёсць іншыя. Паколькі разам з шаблонам сельсавета ставяцца шаблоны раёна, то яны абодва будуць згарнутыя. Шаблоны раёнаў у нас стаяць для ўсіх населеных пунктаў Беларусі, прыбіраць яго з аднаго толькі артыкула Канічы і змяняць шаблон аднаго сельсавета, каб яго згарнуць, не выглядае правільным, бо без нейкіх прычын супярэчыць агульнаму афармленню падобных артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 20:12, 27 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Ну, Вы ж самі падрыхтавалі рэкамендацыю па вядзенні шаблонаў, дзе напісана «Навігацыйныя шаблоны мусяць стаяць ва ўсіх артыкулах, згаданых у шаблоне, і не стаяць ні ў якіх іншых артыкулах». Навошта ў артыкуле пра Канічы шаблон {{Касцюковіцкі раён}}, гэтай вёскі там няма. Ніякіх супярэчанняў тут няма, а прыбраць гэтыя артыкулы можна ботам (што дрэннага ў тым, каб прыбіраць іх уручную, я таксама не разумею). Яшчэ паглядзеў, што Вы адкацілі замену шаблона сельсавета на {{Catmain}} у катэгорыі Катэгорыя:Новасаматэвіцкі сельсавет. Чаму адкацілі, хіба гэты шаблон там дарэчы? --Krylowicz (размовы) 20:20, 27 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Па-першае, рэкамндацыя яшчэ не зацверджана і нішто не замінае дапісаць "выключэнне могуць утвараць артыкулы пра населеныя пункты з шаблонамі адміністрацыйных адзінак", па-другое, прапісанае ў правілах/рэкамендацыях увогуле не з’яўляецца абавязковым, а толькі рэкамендаваным. "Навошта ў артыкуле пра Канічы шаблон {{Касцюковіцкі раён}}, гэтай вёскі там няма" — магчыма і так, але варта аднастайна зрабіць для ўсіх вёсак Беларусі. Цяперашняя сітуацыя з двума шаблонамі была ўзгоднена падчас заліўкі і ўсіх удзельнікаў задавальняла, не бачу асаблівых прычын яе змяняць. Адкаціў замену шаблона на {{Catmain}}, бо ізноў жа прастаноўка такіх шаблонаў была зроблена для катэгорый масава ботам, згодна з гэтым абмеркаваннем, і выбіваць адну катэгорыю з шэрагу таксама не бачу падстаў.--Artsiom91 (размовы) 20:51, 27 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Artsiom91, «магчыма і так, але варта аднастайна зрабіць для ўсіх вёсак Беларусі» — ну, калі Вам так істотна прытрымлівацца гэтага фармалізму, то замяніце ботам, а зараз адкатваць нармальныя праўкі ў шаблонах я не магу назваць інакш, як дэструктыўнымі паводзінамі з вашага боку. А навошта было адкатваць змены ў шаблоне {{Новасаматэвіцкі сельсавет}}? Я ж вам патлумачыў, што на функцыянальнасць і знешні выгляд яны не паўплывалі. Прашу вярнуць маю праўку, бо навігацыйныя шаблоны ў артыкулах пра вёскі паўсюль згорнутыя. --Krylowicz (размовы) 21:10, 27 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
У шаблоне {{Навігацыя па сельсавеце}} можна падтрымаць параметр, каб яго зрабіць згарнутым па змоўчанні. Гэта будзе правільнае вырашэнне праблемы, а не перапісванне на іншы базавы шаблон, якое ж да таго было зроблена з памылкай (артыкул Новасаматэвіцкі сельсавет стаў уваходзіць у катэгорыю Катэгорыя:Навігацыйныя шаблоны:Сельсаветы Беларусі). "навігацыйныя шаблоны ў артыкулах пра вёскі паўсюль згорнутыя" — паўтаруся, зараз па змоўчанні шаблон разгорнуты калі ён на старонцы адзін і разгорнуты калі ёсць іншыя, гэта агульныя паводзіны, так будзе і на іншых артыкулах. Шаблоны і артыкулы робяцца аднастайнымі і гэта цалкам нармальна, менавіта змяняць афармленне ў толькі адным — дэструктыўная праца. Можаце напісаць прапанову на Форуме або на старонцы Вікіпедыя:Заданні для ботаў, і калі ніхто не будзе супраць, то ботам прыбяру шаблоны раёнаў.--Artsiom91 (размовы) 21:21, 27 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
У шаблоне, магчыма, не трэба, але ці можна наўпрост на старонцы пра населены пункт зрабіць шаблон згорнуым? Калі прымуць прапановы па вядзенні шаблонаў, тады абавязкова напішу прапанову на форум. --Krylowicz (размовы) 21:30, 27 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вітаю, як можаце бачыць у катэгорыі, назва сорту расліны з коскамі не з'яўляецца нечым незвычайным, гэта традыцыйнае напісанне, таму выпраўлення не патрабуе.--Хамелка/ разм.22:56, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Я не настолькі спецыяліст, каб даць аўтарытэтны адказ тут, але, як я бачу па практыцы іншых раздзелаў, назву роду, а часам нават і з удакладненнем да віду, усё ж такі часцей выкарыстоўваюць, чым не, так што гэта прынамсі не памылка.--Хамелка/ разм.23:44, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Масавае выдаленне спасылак з артыкулаў
Вітаю, думаю, было б лепш, калі б перад тым як рабіць масавыя праўкі (напрыклад, 1, 2, 3, 4), Вы выносілі гэтае пытанне на абмеркаванне. Прапаноўваю, каб Вы адкацілі гэтыя і падобныя праўкі да атрымання згоды супольнасці, так як па-ранейшых абмеркаваннях віталася дадаванне выдаляемых Вамі спасылак (Архітэктура Беларусі). З павагай.--Hanylka (размовы) 19:42, 7 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Гэта нейкія аўтарытэтныя крыніцы ці афіцыйныя старонкі славутасцяў, каб ставіць іх у артыкулы? Нідзе ў правілах, як і ў прыведзенай Вамі спасылцы не сказана пра неабходнасць пастаноўкі спасылак на дадзеныя рэсурсы, згодна з правілам ВП:Праўце смела маю права прыбіраць іх са старонак. --Krylowicz (размовы) 20:50, нана7 жніўня 2019 (+03)
Паглядзі, калі ласка, не будзе табе складана пакінуць два словы на англійскай на ветцы на выдаленне тут: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Promo_Disk_2005? Адзін выключна англамоўны адмін валюнтарысцкі «выкінуў» артыкул Promo Disk 2005, пакінуў перанакіраванне на гурт, але як я яму зазначыў, што трэба спачатку аспрэчыць значнасць Музыкальнай газеты, калі так, то выставіў на выдаленне, быццам гэта не рэцэнзіі, а «рэклама» (англ.: blurb).
Пагартай, калі ласка, старонку Hair Peace Salon. Артыкул вылучаны на атрыманне ★, ідзе галасаванне: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_выдатныя_артыкулы#Hair_Peace_Salon. На карысць абрання сведчаць тэматычныя прыклады Тэйлар Свіфт (спявачка, выдатны артыкул, але на сёння там ужо крыху бракуе звестак пра новы альбом 2019 года) і Jitters (гурт, добры артыкул), а таксама створаныя дыхтоўныя спадарожныя да Hair Peace Salon артыкулы (что было залічана як + пры абранні Тэйлар Свіфт): Gentleman, Split Before, Together Now, той жа Jitters. Першы сказ-тэзіс пра «аднаго з ...» падмацаваны шэрагам спасылак з розных крыніц, каб пазбегнуць спрэчак аб важнасці, таксама шмат ацэнак увогуле і пра музычны стыль у прыватнасці, як ты раіў па Jitters. Што трэба палепшыць, перараблю. EROY (Размовы з удзельнікам:EROY) даваў свае парады, я ўжо дапрацоўваў і паверх рэцэнзіі.
Думаю, што афіцыйны тытул пішацца з вялікай літары, таму варта пісаць або "епіскап Тураўскі і Мазырскі" (але толькі для перыяду пасля 1992 года), або "епіскап тураўскі" (неафіцыйная назва, можна для розных перыядаў). Тое ж датычна падвойных назваў у іншых епархіях. Магчыма, мае сэнс стварыць абедзве катэгорыі, у першую дадаваць сучасных кіруючых епіскапаў, у другую — гістарычных і дапаможных.--Artsiom91 (размовы) 22:24, 3 лютага 2020 (+03)[адказаць]
Гарадзішча, Курганны, Селішча
Хай. Ёсць пытанне, ці павінны быць асобны артыкулы пра Курган\селішча\ і т. д. калі яны (арх. аб’екты) знаходзяцца каля аднаго НП? І плюс да гэтага ім паасобку нададзены ГККРБ прыклад — Межава, Перавоз, Янкавічы. Дзяк--Паўлюк Шапецька16:05, 14 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Вітаю. На маю думку, варта стварыць адзіны артыкул з удакладненнем у назве «(археалагічны помнік)», а са спіса ГККРБ зрабіць спасылкі на асобныя раздзелы артыкула. --Krylowicz (размовы) 16:10, 14 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
У «Археалогіі Беларусі» яны ідуць адным артыкулам. Калі цікава асабіста маё меркаванне, то я не прыхільнік драбнення артыкулаў — гэта толькі пагаршае пошук і ўспрыманне інфармацыі --Krylowicz (размовы) 17:44, 20 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2020» маем гонар запрасіць Вас да супрацы. Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.
Здравствуйте. Я создаю страницы „Ільніцкі Яўген Юр'евіч ака Shot" и они автоматически удаляются.Можно вернуть после нашего обсуждения , есть много фактов ?
Добры вечар. У чым прычына? Нейтральны пункт гледжання? Калі ласка, выйдзіце на вуліцу і паглядзіце. Лукашэнка гэта ва ўсім свеце сімвал дыктатуры. Калі ласка, прачытайце на іншых мовах. Я жадаю табе ўсяго найлепшага. Sankoff64 (размовы) 21:59, 17 жніўня 2020 (+03)[адказаць]
Вітаю! У мяне ёсць прапанова правесці Месячнік Вікіслоўніка. Мне патрэбна некалькі чалавек, якія гатовыя непасрэдна ўдзельнічаць там (ствараць і паляпшаць артыкулы). Можна карыстацца любымі слоўнікамі, папяровымі і электроннымі. Вы зможаце непасрэдна ўдзельнічаць у Вікіслоўніку? Калі да, тады задавайце мне пытанні наконт праекта. Антон 740 (размовы) 18:26, 6 верасня 2020 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю, пакуль не набудзе рэальна масавага характару (прынамсі працэнтаў 10 ад спісу агульнага, ці цэлым факультэтам, ці прыпыненне заняткаў), то ў артыкуле гэта размяшчаць не трэба.--Хамелка/ разм.19:59, 1 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Такім чынам, патрэбна неяк верыфікаваць інфу. Атрымліваецца, што некаторыя студэнты (па колькасці) маюць права быць адлічанымі з-за палітычныя дзеянні, і такім чынам не маюць права быць адлюстраваны ў сусветнай энцыклапедыі, а некаторыя маюць такое права. Спадарства, неяк нелагічна. Калі прытрымлівацца гэтай логіцы, то чалавек, які вывешваў сцяг на прадпрыемстве і апынуўся ў РНПЦ псіхалогіі, таксама нязначная інфа. Падумаеш адправілі ў псіхушку чалавека прадпрыемства з 60-гадовай гісторыяй...--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:12, 1 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Вандалізм
Спадар Крыловіч, спыніце, калі ласка, вандаліз са свайго боку. Калі Вам, ці нейкім іншым асобам, не падабаецца тая ці іншая інфармацыя, гэта не нагода выдаляць увесь матэрыял! Для гэтага, калі Вы ня ведалі, існуе старонка размоў да кожнага артыкула. Там патрэбна гэта і абмяркоўваць. Калі Вы, не спыніце вандалізм, я буду вымушаны накласці на Вас блакіроўку. Дзякуй за увагу--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:15, 25 студзеня 2021 (+03).[адказаць]
Зараз у некаторых картках можна асобана задаць прэміі і ўзнагароды, аднак у Вікідадзеных яны запісаныя разам, таму прэміі падцягваюцца ва ўзнагароды. Я падтрымаў, каб прэміі з Вікідадзеных (вызначаюцца па значэнні "гэта"="прэмія", як напрыклад у Q19692199) ішлі ў прэміі, а астатнія ўзнагароды ва ўзнагароды. Пакуль падтрымаў у шаблонах {{Пісьменнік}} і {{Мастак}} (можна паглядзець вынік у артыкуле Мікола Іванавіч Ермаловіч), можна будзе падтрымаць і ў іншых, таксама пры жаданні аддзяліць ганаровыя членствы, ганаровыя грамадзянствы, званні і іншае. Прашу ўлічваць і карыстацца пры рэдагаванні артыкулаў, гатовы прымаць прапановы па далейшым паляпшэнні.--Artsiom91 (размовы) 15:35, 6 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Практыка наймення вядомых пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў у фармаце «Імя Прозвішча» не парушае правілаў наймення артыкулаў. Хадановіч, вядома, не Уладзімір Караткевіч, але ўсё жа чалавек дастаткова вядомы, каб яго ведалі шырокія беларускамоўныя масы, але, у той жа час, амаль ніхто яго імя па бацьку не ведае. Вярнуць назад? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:22, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]
У Вікіпедыя:Найменне артыкулаў пазначаны парадак наймення біяграфічных артыкулаў: Імя → Імя па бацьку (Сярэдняе імя) → Прозвішча. Што наконт «амаль ніхто яго імя па бацьку не ведае», то Вікіпедыя якраз і ствараецца, каб чалавек, які штосьці не ведаў, даведаўся. І гэта не псеўданім, а сапраўднае імя чалавека. Прычыны пераносу наогул незразумелыя, бо з такой аргументацыяй можна перанесці тысячы старонак. --Krylowicz (размовы) 21:29, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Krylowicz, ну можна давесці да абсурду і дадаць імя па бацьку ў назву Караткевічу, Быкаву, Броўку, Мележу і г. д. Тады нас ніхто ніколі ў жыцці не прачытае, бо будзем выкінутыя ўсімі пошукавымі сістэмамі на дзясятую старонку, але затое бюракратызм выканаем. Народ жа будзе чытаць тарашкевіцу з яе шалёнай "аб'ектыўнасцю" (чаго варты іх артыкул пра Беларусь - гэта сюррэалізм, пачынаючы ўжо ад карткі). Я ў гэтым плане падтрымліваю JerzyKundrat, што варта падыходзіць разумна да такіх з'яў, абмяркоўваць іх, выбудоўваць кансэнсус, а самі па сабе пераносы тысяч старонак не з'яўляюцца чымсьці жахлівым. А наконт таго, каб людзі даведаліся пра імя па бацьку, то яго дастаткова пакінуць у прэамбуле, але не ў назве... Дарэчы, наконт правілаў Вікіпедыі. Зараз як раз ідзе галасаванне па тым, каб увогуле прыбраць імя па бацьку з назваў артыкулаў (ці пакінуць яго толькі для вырашэння неадназначнасці). Далучайцеся, калі ласка, калі яшчэ не прагаласавалі. Там ёсць варыянт і пакінуць усё, як ёсць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:45, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]
1939, 1945,
Zgodnie z prawem międzynarodowym, II Rzeczpospolita straciła te tereny w 1945 na mocy porozumienia pomiędzy PRL (skrótowo) a ZSRR. Nie w 1939. Faktów dokonanych nie bierzemy (chyba, że mówimy o okupacji tych ziem przez ZSRR) w wikipedii pod uwagę, a jedynie prawo międzynarodowe. Taka umowa pomiędzy państwami była zawarta w 1945 jeśli chodzi o ustalenie granic. Pierre L'iserois (размовы) 00:02, 25 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
Само даслежванне ананімнае і вынікі складаюцца на маім сэрверы. Вынікі даследвання могуць быць расшараны прыватна пры запаўненні поля кантакт, на які можна будзе даслаць гэтыя вынікі, а таксама пры ўважлівым запаўненні адказаў на прапанаваныя ў анкеце пытанні.
Гэта даследванне можа адбывацца некалькімі спосабамі.
мы правядзем размову анлайн і даследчык запаўняе вашы адповяды,