Раланду Фансека
Рала́нду Жо́ржы Пі́рыш да Фансека (парт.: Rolando Jorge Pires da Fonseca; нар. 31 жніўня 1985, Сан-Вісенты, Каба-Вердэ) — партугальскі футбаліст кабавердыйскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2009—2018). Клубная кар’ера«Белененсіш»Раланду пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клуба «Кампамаярэншы», адкуль перайшоў у «Белененсіш». 28 жніўня 2004 года ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату Партугаліі з клубам «Марытыму», у якім адразу ж забіў гол, а яго каманда перамагла 3:0[3]. У наступных сезонах ён стаў іграком асновы клуба і правёў там яшчэ 4 гады. «Порту»15 красавіка 2008 года Раланду, у статусе свабоднага агента, перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4]. У першым жа сезоне ён здолеў выціснуць з асноўнага складу Педру Эмануэла, стаўшы іграком асновы каманды, якая перамагла ў чэмпіянаце і Кубку Партугаліі. У 2011 годзе абаронца адсвяткаваў перамогу ў Лізе Еўропы. У чэрвені 2011 года Раланду зацікавілася італьянская «Рома»[5], а пазней і «Мілан». Аднак, у студзені 2013 года ён на правах арэнды стаў іграком «Напалі», а ўлетку таго ж года — «Інтэра». Пазней гуляў у бельгійскім «Андэрлехце». «Марсель»31 жніўня 2015 года стаў іграком «Марселя»[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. «Брага»У лютым 2020 года далучыўся да «Брагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. Міжнародная кар’ераНягледзячы на тое, што Раланду нарадзіўся ў Каба-Вердэ, ён ва ўзросце 14 гадоў з сям’ёй пераехаў у Партугалію. У 2006 годзе ён атрымаў партугальскае грамадзянства і стаў выступаць за моладзевую зборную краіны. У 2006 і 2007 гадах Раланду гуляў на моладзевых першынствах Еўропы. З 2009 года ён стаў гуляць за першую зборную Партугаліі. ДасягненніКлубныя«Порту»:
«Брага»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia