Рыкарду Кошта
Рыка́рду Міге́л Марэ́йра да Ко́шта[3] (парт.: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нар. 16 мая 1981, Віла-Нова-ды-Гая, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2005—2014). Кар’ераКлубнаяПершы матч за «Порту» згуляў супраць «Буавішты». Кар’ера ў «Порту» была вельмі станоўчай, гэта значыць Рыкарду перамог у Кубку УЕФА і Лізе чэмпіёнаў, і Міжкантынентальным кубку. Улетку 2007 года перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн еўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Вюрцбургер». Той матч скончыўся з лікам 4:0 на карысць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм. У Бундэслізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 года ў матчы супраць леверкузенскага «Баера», дзе «Вольфсбург» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. 29 студзеня 2010 года Кошта перайшоў у французскі «Ліль»[4]. 17 мая 2010 года было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасці вольнага агента, у іспанскі клуб «Валенсія». Кошта пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 года, хоць яго кантракт сканчваўся толькі ў чэрвені 2015 года[5]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клубам «Аль-Сайлія», аднак у клубе не затрымаўся і ўжо ў пачатку 2015 года далучыўся да грэчаскага клуба ПАОК. У студзені 2016 года вярнуўся ў чэмпіянат Іспаніі, стаўшы іграком «Гранады»[6]. У ліпені 2016 года датэрмінова скасаваў пагадненне з «Гранадай» і перайшоў у «Люцэрн», а ў ліпені 2017 года вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Тандэла». У ліпені 2019 года перайшоў у «Баавішту». У жніўні 2020 года завяршыў кар’еру і стаў спартыўным дырэктарам «Баавішты». Міжнародная кар’ераЗа нацыянальную зборную Партугаліі выступаў з 2005 года. Дасягненні«Порту»:
«Вольфсбург»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia