Бруну Алвіш
Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш[2] або Бруну Алвеш (парт.: Bruno Eduardo Regufe Alves; нар. 27 лістапада 1981, Повуа-ды-Варзін, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца грэчаскага клуба «Апалон Смірніс». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2018). Алвіш вядомы сваёй трываласцю, жорсткім адборам і здольнасцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафесійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам увогуле 10 тытулаў з клубам. Клубная кар’ера«Порту»Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 гады. Аднак 3 сезоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыю» з Гімарайнша і грэчаскі АЕК, куды яго запрасіў Фернанду Сантуш, добры знаёмы Алвіша[3]. 15 кастрычніка 2005 года ў матчы «Порту» супраць «Бенфікі» ударыў галавой нападніка суперніка Нуну Гоміша[3]. «Зеніт»3 жніўня 2010 года «Порту» афіцыйна абвясціў аб тым, што пецярбургскі «Зеніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны еўра. 30 верасня 2010 года ў матчы Лігі Еўропы 2010/11 супраць свайго былога клуба АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зеніт». «Фенербахчэ»5 чэрвеня 2013 года перайшоў у «Фенербахчэ», падпісаўшы трохгадовы кантракт. З клубам стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Турцыі. Познія гады6 чэрвеня 2016 года італьянскі «Кальяры» пацвердзіў падпісанне двухгадовага кантракта з Алвішам, які прыйшоў у клуб у якасці свабоднага агента[4]. 31 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бруну Алвіша ў шатландскі «Рэйнджэрс»[5]. У ліпені 2018 года, разарваўшы кантракт з «Рэйнджэрс», папоўніў склад «Пармы»[6]. У ліпені 2021 года пакінуў «Парму» пасля яе вылету ў Серыю B і далучыўся да партугальскага «Фамалікана», але ўжо праз два тыдні разарваў пагадненна з клубам. У верасні 2021 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс». Міжнародная кар’ераДэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 года супраць зборнай Кувейта (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Феліпі Скалары. ДасягненніКлубныя
МіжнародныяАсабістае жыццёБруну з’яўляецца сынам бразільскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруну таксама з’яўляюцца футбалістамі[7]. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей. ЗаўвагіКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia