Сілвештры Варэла
Сілве́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла[2] або Сілвестрэ Варэла (парт.: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нар. 2 лютага 1985, Алмада, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Порту B» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі. Кар’ера«Спортынг»Варэла з’яўляецца выхаванцам акадэміі клуба «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынга». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клуб «Каса Пія». У сезоне 2005/06 Варэла правёў першыя 4 матчы за «Спортынг». У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у іспанскі клуб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні. У чэрвені 2008 года Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсезонні ён быў прададзены ў клуб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сезон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях. «Порту»3 сакавіка 2009 года Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам «Порту»[3]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах свабоднага агента 1 ліпеня таго ж года[4]. У сваім першым сезоне ў «Порту» Варэла займаў пазіцыю другога нападніка пасля калумбійскага іграка Радамеля Фалькаа. У сакавіку 2010 года Сілвештры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Вест Бромвіч Альбіён» тэрмінам на адзін сезон, аднак у студзені 2015 года апынуўся ў складзе «Пармы». Улетку 2015 года вярнуўся ў «Порту». У студзені 2017 года пасля сямі з паловай гадоў у «Порту» пакінуў каманду, стаўшы іграком турэцкага «Кайсерыспора», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года перайшоў у «Белененсіш». З ліпеня 2021 года стаў выступаць за «Порту B». Міжнародная кар’ера3 сакавіка 2010 года Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітая, у якой яго зборная атрымала перамогу з лікам 2:0. Дасягненні«Порту»
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia