Рыгор Саламонавіч Бярозкін
Рыгор Саламонавіч Бярозкін (псеўданімы: Р. Барута; С. Тарасаў; 3 ліпеня 1918, Магілёў — 1 снежня 1981, Мінск) — крытык, журналіст[1]. БіяграфіяВучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 1933—1938 на літаратурным факультэце МДПІ[1]. Пачаў друкавацца ў 1935. У 1938—1941 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі часопісу «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1938—1939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (1939—1941). Член СП СССР з 1939[2]. Арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1941. Знаходзіўся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26 чэрвеня 1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, пакінуў канвой, ён уцёк. Ваяваў да канца вайны[3], удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово»[2]. Паўторна арыштаваны 9 жніўня 1949; у чэрвені 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 вызвалены; рэабілітаваны ў 1956[2]. З 1960 працаваў у часопісе «Советская Отчизна», газеце «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970–1975). У канцы 1950 — пачатку 1960-х гадоў шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў. Паводле ўспамінаў, спачуваў Ізраілю пасля Шасцідзённай вайны 1967 г. Тым не менш у сакавіку 1970 г. разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і навукі падпісаў «Гнеўны пратэст» супраць «ізраільскай ваеншчыны»[4]. У канцы 1970-х гадоў перанёс інсульт, апошнія гады цяжка хварэў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2]. ТворчасцьДрукаваўся з 1935[1], першая публікацыя — у мінскім часопісе «Штэрн» (на мове ідыш)[5]. Даследаваў пераважна паэзію. Для работ Бярозкіна характэрныя спалучэнне праблемнасці з канкрэтным аналізам, эстэтычная патрабавальнасць, уменне раскрыць творчую індывідуальнасць паэта. Творчасць сучасных беларускіх паэтаў, праблемы паэтычнага майстэрства Бярозкін аналізаваў у кнігах «Паэзія праўды» (1958; разглядаецца паэзія П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Аркадзь Куляшоў» (1978)[1]. У кнігах «Свет Купалы» (1965), «Чалавек напрадвесні» (1970), «Звенні» (1976) даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне беларускай і рускай паэзіі[1][2]. Пісаў на беларускай, рускай, яўрэйскай мовах. Сачыненні
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia