Рэйнгольд Морыцавіч ГліэрРэйнгольд Морыцавіч Гліэр (імя пры нараджэнні — Рэйнгольд Эрнест Гліэр; 1875, Кіеў — 23 чэрвеня 1956) — рускі кампазітар, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1938). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій I ступені (1946, 1948, 1950). Кавалер трох ордэнаў Леніна (1945, 1950, 1955). Старшыня Усерасійскага таварыства драматургаў і кампазітараў (1924—1930). Аўтар музыкі гімна горада Санкт-Пецярбурга. БіяграфіяУ 1900 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю. З 1913 года прафесар (з 1914 года дырэктар) Кіеўскай, з 1920 года Маскоўскай кансерваторый. ТворчасцьУ сваёй творчасці прадаўжаў традыцыі рускай музычнай класікі (лініі эпічнага сімфанізму). Аўтар 5 опер, якія мелі вялікае значэнне для развіцця музычнай культуры Азербайджана і Узбекістана, у т.л. «Шахсенем» (1927); «Лейлі і Меджнун» (1940) і «Гюльсара» (1949), абедзве з Т. Садыкавым. З сямі яго балетаў асабліва значныя
Аўтар праграмных сімфанічных твораў, у т.л. 3-я сімфонія «Ілья Мурамец» (1911), сімфанічная карціна «Запарожцы» (1921), паэма «Запавет» (1929), канцэртаў, у т.л. для арфы (1938) і каларатурнага сапрана (1943, Дзяржаўная прэмія СССР 1946) з аркестрам, інструментальных ансамбляў (за 4-ы квартэт Дзяржаўная прэмія СССР 1948), п’еса для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі з фартэпіянам, рамансаў і песень, музыкі для драматычных спектакляў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia