Рэферэндум у Венесуэле (2023)Рэферэндум у Венесуэле адбыўся 3 снежня 2023 года. Ініцыяваны прэзідэнтам Нікаласам Мадура ў падтрымку прэтэнзій Венесуэлы на рэгіён Гаяна-Эсекіба, які кантралюецца суседняй Гаянай. У рэферэндуме было пяць пытанняў, якія тычацца меркавання венесуэльскага народа наконт плана ўрада па стварэнні штата Гаяна-Эсекіба з неадкладным наданнем яго насельніцтву венесуэльскага грамадзянства. Па папярэдніх выніках, пераважная большасць венесуэльцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме (каля 95 %), прагаласавала за далучэнне часткі тэрыторыі суседняй дзяржавы. Існуе імавернасць, што пасля падвядзення канчатковых вынікаў рэферэндуму адбудзецца ўварванне Венесуэлы ў Гаяну[1][2]. Перадгісторыя![]() ![]() Гаяна-Эсекіба — гэта рэгіён, на які прэтэндуе Венесуэла, і знаходзіцца пад кіраваннем Гаяны, плошчай 159 500 км² на захад ад ракі Эсекіба[3]. Рэгіён Гаяна-Эсекіба раней знаходзіўся пад кантролем Іспанскай і Нідэрландскай імперый, а затым быў перададзены Брытанскай імперыі. Гэты рэгіён уваходзіў у склад Генерал-капітанства Венесуэлы ў 1777 годзе і быў інтэграваны ў Першую Венесуэльскую Рэспубліку ў 1811 годзе. Брытанцы прызнавалі мяжой раку Эсекіба, пакуль у басейне ракі Юруары не знайшлі золата. У 1814 годзе брытанцы набылі 51 700 км² у выніку дагавора з Нідэрландамі і прызначылі Роберта Германа Шомбурга адказным за вызначэнне заходняй мяжы. У выніку «лінія Шомбурга» пралегла праз дадатковыя 80 000 км² для Брытанскай імперыі[4]. У 1841 годзе ўрад Хасэ Антоніа Паэса асудзіў уварванне Брытанскай імперыі на тэрыторыю Венесуэлы. Венесуэла звярнулася за падтрымкай да Злучаных Штатаў Амерыкі, якія з дапамогай дактрыны Манро вырашылі ўступіць у спрэчную сітуацыю ў 1895 годзе. Палата прадстаўнікоў ЗША прапанавала Кангрэсу рэзалюцыю 252, якая рэкамендавала вырашыць спрэчку ў міжнародным арбітражы пасля ціску з боку прэзідэнта ЗША Гровера Кліўленда. Камісія, створаная падчас венесуэльскага крызісу 1895 года, ўсталявала «лінію Шомбурга» мяжой паміж Венесуэлай і Брытанскай Гвіянай. Лічылася, што прынятае рашэнне было кампрамісам паміж вялікімі дзяржавамі таго часу[4]. Статус рэгіёна рэгулюецца Жэнеўскім пагадненнем 1966 года, падпісаным урадамі Вялікабрытаніі, Венесуэлы і Брытанскай Гвіяны. У пагадненні агаворвалася, што ўцягнутыя бакі пагодзяцца знайсці мірнае, практычнае і здавальняючае рашэнне спрэчкі[5]. Венесуэла сцвярджае, што гэта пагадненне анулявала вынікі першапачатковага арбітражу, які ўсталяваў «лінію Шомбурга» мяжой паміж Венесуэлай і Гаянай. Венесуэла настойвае на выкананні ўмоў Жэнеўскага пагаднення 1966 года з дапамогай дыялогу. Венесуэла лічыць, што ў гэтай сітуацыі ўжывальны прынцып uti possidetis[4]. Кіраўніцтва Гаяны не ўступае ў прамы дыялог з Венесуэлай па гэтым пытанні, а прэзідэнт Гаяны Ірфаан Алі настойвае на прыняцці рашэння праз Міжнародны суд ААН. Венесуэла не прызнае Легітымнасць Міжнароднага суда ААН у вырашэнні гэтай спрэчкі. У 2023 годзе прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура накіраваў ліст Генеральнаму сакратару ААН з просьбай выступіць пасярэднікам у спрэчцы. У 2023 годзе прэтэнзіі з нагоды прыналежнасці тэрыторыі ўзмацніліся з боку Венесуэлы пасля выяўлення значных залежаў нафты і газу на марскіх участках Гаяны-Эсекіба. Крытыкі рэферэндуму лічаць, што гэта спосаб праверыць народную падтрымку кіруючага ўрада перад выбарамі ў 2024 годзе, а таксама аказаць ціск на міжнародныя суды, каб яны далі Венесуэле поўныя правы на гэтую тэрыторыю. Пытанні на рэферэндумеНаступныя пытанні былі ўхвалены Нацыянальным выбарчым саветам 23 кастрычніка 2023 года[6] і ўхвалены канстытуцыйнай палатай Вярхоўнага суда Венесуэлы 1 лістапада 2023 года:
РэакцыяПрапанаваныя пытанні на будучым рэферэндуме ў Венесуэле былі асуджаныя ўрадам Гаяны, які звярнуўся ў Міжнародны суд ААН з просьбай умяшацца ў крызісную сітуацыю. Быў выкліканы пасол Венесуэлы ў Гаяне Карлас Амадор Перэс Сілва, і яму выказалі «глыбокую занепакоенасць» з нагоды прапанаванага рэферэндуму. Генеральны сакратар Садружнасці нацый Патрысія Скотланд асудзіла рэферэндум, бо там аспрэчваецца тэрытарыяльны суверэнітэт[7]. Кіраўніцтва Карыбскай супольнасці выказала падтрымку ўраду Гаяны[8], заявіўшы, што рэферэндум з’яўляецца парушэннем міжнароднага права, а таксама тое, што не ўхваляе захоп тэрыторыі іншай дзяржавы. У адказ на эскалацыю напружанасці ў рэгіёне Бразілія павялічыла ваенную прысутнасць уздоўж сваёй паўночнай мяжы. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia