Сайрус Вэнс
Сайрус Робертс Вэнс (англ.: Cyrus Roberts Vance, 1917—2002) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 27 сакавіка 1917 года ў горадзе Кларксбург ў Заходняй Віргініі. У 1939 годзе скончыў Ельскі ўніверсітэт, эканамічны факультэт. Ельскі універсітэт, юрыдычны факультэт (1942). З 1942 па 1946 — служыў на флоце артылерыйскім афіцэрам на эсмінцы USS Hale. З 1946 па 1961 — супрацоўнік юрыдычнай фірме Simpson Thacher & Bartlett (Нью-Ёрк). З 1961 па 1962 — дарадца Міністэрства абароны ЗША. З 1962 да 1964 — сакратар сухапутных сіл ЗША. З 1964 па 1967 — намеснік міністра абароны ЗША Роберта Макнамары. У 1962 — спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША на Кіпры, пасля турэцкага ўварвання. З 1968 па 1969 — член дэлегацыі ЗША на Парыжскай мірнай канферэнцыі па В’етнаме. З 1977 па 1979 — Дзяржаўны сакратар ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта Джымі Картэра. У 1979 — пасля закладнікамі супрацоўнікаў Пасольства ЗША ў Іране, урад ЗША прыняў рашэнне аб правядзенні ваеннай аперацыі па іх вызваленні. У знак нязгоды з гэтым рашэннем Дзяржсакратар ЗША Сайрус Вэнс падаў у адстаўку. З 1980 — працаваў у юрыдычнай фірме Simpson Thacher & Bartlett. Па запрашэнні ААН, удзельнічаў у перамовах аб урэгуляванні канфліктаў у Бурундзі, Паўднёвай Афрыцы, Македоніі, Грэцыі, Арменіі і Босніі і Герцагавіне. 12 студзеня 2002 г. — памёр у Нью-Ёрку ад хваробы Альцгеймера. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia