Самюэль дэ Шамплейн

Самюэль дэ Шамплейн
фр.: Samuel de Champlain
Дата нараджэння каля 13 жніўня 1567 ці 13 жніўня 1574(1574-08-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1635(1635-12-25)[2][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Элен Буле[d]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, географ, ваенны, палітык, дыпламат, салдат, картограф
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самюэль дэ Шамплейн (фр.: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж каля г. Рашфор, Францыя — 25 снежня 1635) — французскі гідрограф, даследчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.

У 1603 здзейсніў падарожжа па рэках Святога Лаўрэнція і Сагеней. У 1604—06 правёў даследаванні ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі (п-авы Новая Шатландыя і Кейп-Код, залівы Фанды, Масачусетс), адкрыў в-аў Нантакет. У 1608 у вусці р. Св. Лаўрэнція заснаваў горад Квебек, у 1609 даследаваў р. Рышэльё — правы прыток р. Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазней названае яго імем, горы Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—15 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—16 па рэках Св. Лаўрэнція і іншых дасягнуў возера Гурон.

Зноскі

  1. Samuel de Champlain // Geographicus Rare Antique Maps biographical dictionary of cartographers Праверана 8 красавіка 2025.
  2. C.T. Ritchie Samuel de Champlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eccles W. Samuel de Champlain // Champlain, Samuel de (c. 1567-1570–25 December 1635), explorer and colonizer, probably // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2000164 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya