Альмерыя
Альмеры́я (ісп.: Almería) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі. Насельніцтва 190013 чалавек (на 2010 год). ГеаграфіяГорад размешчаны на паўднёвым усходзе іспанскага ўзбярэжжа Міжземнага мора. Плошча 295 км². Клімат
ГісторыяУ наваколлях Альмерыі выяўлена вялікая колькасць археалагічных помнікаў, у тым ліку паселішча Лос-Мільярэс, што дало назву аднайменнай археалагічнай культуры. Раней, у эпоху неаліту тут існавала альмерыйская культура. Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаванню для ўмацавання міжземнаморскай абароны халіфата. У гэты перыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасля драбнення Кордаўскага халіфата Альмерыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шаўковая прамысловасць, заснаваная на насаджэнні тутавых дрэваў і сухім ландшафце правінцыі, зрабіла Альмерыю яшчэ больш заможным месцам. Горад быў некалькі разоў абложаны падчас спрэчкі эміраў Гранады і Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі хрысціянамі, закліканымі ў Другі крыжовы паход Папам Яўгенам III. З гэтай нагоды Альфонса VII, на чале змяшаных сіл каталонцаў, генуэзцаў, пізанцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмерыю ў кастрычніку 1147 года. На працягу дзесяцігоддзя, аднак, Альмерыя зноў перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагоддзя горад канчаткова ўвайшоў у склад хрысціянскай краіны. Альмерыя здалася каталіцкім манархам, Фернанда і Ізабеле, 26 снежня 1489 года. 13 мая 1937 года паблізу Альмерыі падарваўся на міне брытанскі эсмінец HMS Hunter. СпортУ горадзе ёсць футбольны клуб «Альмерыя», які гуляе ў Ла Лізе. Гарады-пабрацімыФатаграфіі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia