Санта-Марыя-дэль-Попала
Санта-Марыя дэль Попала (італ.: Basilica di Santa Maria del Popolo) — тытулярная царква ордэна аўгусцінцаў у Рыме, размешчана на названым па царкве вялікім п’яцца-дэль-Попала. Архітэктура![]() Будынак узведзены ў 1472—1477 гадах на аснове раманскай капэлы (капліцы) каля таполі (populus), пабудаванай Папам Пасхаліем II у 1099 годзе паблізу паўночнай брамы Рыма. Царква пабудавана ў выглядзе лацінскага крыжа, аднак здалёку здаецца цэнтрычнай праз купал, які ўзвышаецца над міжкрыжаваннем, і сіметрыі падкупальнай прасторы (праект Рафаэля Санці). Таму будынак агулам лічыцца помнікам рэнесанснай архітэктуры. Цяперашні фасад царквы аформлены па праекце Джавані Ларэнца Берніні. Унутры храм мае тры нефы з чатырма капэламі па кожным баку, трансепт і прэсбітэрый. У перыяд барока былі дададзены статуі ў нішах. Апсіда і галоўны алтар створаны Даната Брамантэ у 1505—1513 гадах. Карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П’ёмба. Фрэска ў консе — Пінтурык’я. У храме знаходзяцца некалькі капэл, сярод якіх вядома шырокай публіцы па кнізе Дэна Браўна «Анёлы і дэманы» і аднайменным фільме — капэла Кіджы.
КапэлыКапэлу Кіджы спраектаваў Рафаэль для свайго апекуна Агасціна Кіджы. Мазаічнае ўпрыгожанне капэлы таксама створана Рафаэлем, карціны ў алтары — Себасцьяна дэль П’ёмба. Таксама да канца XVI стагоддзя ў царкве знаходзіліся напісаныя для яе Рафаэлем партрэт Папы Юлія II і абраз Мадонна дэль Попала. Капэлу Чэразі распісвалі майстры ранняга барока — Анібале Карачы і Караваджа. Створаныя Караваджа палотны на тэмы з жыцця Святога Пятра належаць да найбольш значных твораў італьянскага жывапісу XVII стагоддзя. Капэлу з грабніцамі роду дэла Роверэ ўпрыгожваў жывапісам Пінтурык’я. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia