Свята-Ільінская царква (Адахаўшчына)
Свята-Ільінская царква, Адахаўшчына — праваслаўны храм у вёсцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна. ГісторыяПершае апісанне драўлянай Свята-Ільінскай царквы ў вёсцы Адахаўшчына маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Згодна з апісаннем 1864 года ў сяле Адахаўшчына мелася Свята-Троіцкая царква, чацвёртага класа драўляная царква. Пры ёй меліся прыпісная Крышынская царква і могілкавая драўляная капліца. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца драўляная Свята-Ільінская царква, пабудаваная ў 1866 годзе на сродкі ўрада, за чвэрць вярсты ад вёскі. Царква была пабудавана падоўжаным крыжам з адным глухім цыбулепадобным купалам і званіцай у франтоннай частцы. Дах гонтавы, вокны размешчаны ў два рады, ніжнія з жалезнымі кратамі, мелася двое дзвярэй. Сцены і дах царквы звонку былі пафарбаваны алейнай фарбай. Унутры царква мела драўляны пол, столь падшыта дошкамі. Драўляны іканастас быў пафарбаваны ў сіні колер, з пазалочанымі карнізамі і рамамі, складаўся з 5 абразоў размешчаных у адзін рад. На звоніцы было чатыры званы вагою ў 5, 3, 2, і 1 пуд. У вёсцы Адахаўшчына мелася адна могілкавая царква. Настаяцелем храма з 1858 года быў Антоній Плаўскі. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча. У склад прыходу ўваходзілі вёскі Адахаўшчына, Лозкі, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімовічы, Дубава, Альсевічы, Дуброўна, Крошын, Залюбічы. АрхітэктураПабудавана ў 1996 з цэглы і бетону па праекце архітэктара Леаніда Макарэвіча[1]. Маюцца 2 прыпісныя капліцы ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Дубава і ў гонар Усіх Святых у в. Залюбічы. Вырашана ў традыцыях стылізаванага старажытнарускага храмавага дойлідства. У аснове цэнтрычнай кампазіцыі — кубападобны паўсферычна-купальны аб'ём. Элемент асіметрыі ўносіць паўкруглая апсіда пад пакрыццём. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia