Заброддзе (Баранавіцкі раён)
Забро́ддзе[3] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 39 жыхароў, 17 гаспадарак (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі (уладанні Кадзевічаў і Рымашэўскіх). З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[5]. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia