Лаўрынавічы (Баранавіцкі раён)
Лаўры́навічы[2] (трансліт.: Laŭrynavičy, руск.: Лавриновичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 9 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, на шашы Баранавічы—Нясвіж. Насельніцтва 220 жыхароў, 84 гаспадаркі (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. З 16 ліпеня 1954 года да 22 сакавіка 1962 года цэнтр Лаўрынавіцкага сельсавета[3]. У 1972 годзе працавалі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[4]. ІнфраструктураПрацуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia