Якімавічы (Баранавіцкі раён)
Які́мавічы[1] (трансліт.: Jakimavičy, руск.: Якимовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Баранавіч. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. як сяленне Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў адзін вясковец. З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[3]. У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Адахаўшчына II[4]. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia