Дуброўна (Баранавіцкі раён)
Дубро́ўна[1] (трансліт.: Dubroŭna, руск.: Дубровно) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 36 жыхароў, 21 гаспадарка (2005). ГісторыяУ 1909 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы. ІнфраструктураПрацуе магазін Насельніцтва
Вядомыя асобыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia