Адахаўшчына (Баранавіцкі раён)
Ада́хаўшчына[1] (трансліт.: Adachaŭščyna, руск.: Адаховщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўнач ад Баранавічаў, каля р. Шчара. ГісторыяУ 1866 годзе тут пабудавана Ільінская царква, якую наведвала каля 3 тыс. вернікаў (1879). Царкве належала 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін ворыва. У 1886 годзе сяло, 2 царквы і школа. У 1909 годзе сяло і маёнтак у Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1944 годзе спалілі вёску і загубілі З жыхароў. На франтах вайны загінулі 11 вяскоўцаў. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2]. У 1970 годзе да яе далучаны суседнія вёскі Адахаўшчына 2-я і Адахаўшчына 3-я. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе магазін. СлавутасціВядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia