Свята-Ільінская царква (Віцебск)
Свята-Ільінская царква — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў у Віцебску. Знаходзілася ў Задзвінні, на Вялікай Ільінскай вуліцы[заўв 1]. Твор архітэктуры барока. Арыгінальная царква згарэла ў 1904 годзе, мураваную рэпліку савецкія ўлады зруйнавалі пасля Другой сусветнай вайны. ГісторыяВялікае Княства Літоўскае![]() У 1447 годзе вялікі князь Казімір у падзяку за паратунак жонкі, якая ледзь не патанула ў Ільін дзень, фундаваў на берагах Дзвіны, Дняпра і Сажа шэсць цэркваў у імя Святога Прапрока Ільі. Адну з іх збудавалі ў Віцебску каля 1460 года. Невядома, колькі праіснавала царква, аднак звесткі пра яе адсутнічаюць у інвентарах 1552 і 1618 гадоў. У дакуменце 1863 года паведамляецца, што Ільінскую царкву ў Віцебску збудавалі з фундацыі купцоў Запольскіх у 1746 годзе. Аднак на дзвярах святыні ў XIX ст. існаваў надпіс «1643», якім некаторыя даследчыкі датуюць пабудову царквы. У 1746 годзе царкву маглі поўнасцю або часткову перабудаваць, бо яе архітэктура адпавядае першай палове XVIII ст. Царква належала віцебскаму цэху кормнікаў. Пад уладай Расійскай імперыіПасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе царква працягвала дзейнічаць. У 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі царкву ў Святога Прастола і перадалі яе Маскоўскаму патрыярхату. У 1865 годзе непадалёк збудавалі мураваную мураўёўку ў імя Покрыва Багародзіцы. 13 красавіка 1904 года царква згарэла. Пазней яе адбудавалі з цэглы і ашалявалі дрэвам. Наноўшы часУ 1931 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусветную вайну яна згарэла. Руіны помніка знішчылі пасля вайны. АрхітэктураПомнік архітэктуры драўлянага барока, у традыцыях Віцебскай школы дойлідства. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Яе адметнасцю была невялікая падоўжнасць (19×16 м). Гранёныя бакавыя зрубы перакрываліся асіметрычнымі 7-граннымі шатрамі. Шатры зрубамі завяршаліся спічастымі купаламі-банямі. Да ўваходнага зруба далучалася абходная галерэя. Уваходы ў галерэю з трох бакоў мелі ганкі з стромкімі ламанымі дахамі, завершанымі невялікімі купаламі-банькамі. Уваходныя дзверы мелі дыяганальную ашалёўку з дэкаратыўным узорам, зробленым каванымі цвікамі. Над уваходам навісалі невялікія хоры. Усе часткі будынка, з выняткам сяродкрыжжа, перакрытага васьмігранным шатром на кансольна-бэлечных ветразях з светлавым «сармацкім» васьмерыком над ім, мелі роўныя падшыўныя столі. Падлога мела пакрыццё з мазаічных прамавугольных цагляных плітак. Пад царквой размяшчалася мураваная крыпта з ганаровымі пахаваннямі. Гладка абчасаныя сцены пакрывалі клеевыя фарбы. Звестак пра роспісы на захавалася[1]. ГалерэяГістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia