Рэвалюцыйная вуліца (Віцебск)
Рэвалюцыйная вуліца — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Віцебска ў Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы ад вул. Савецкай Арміі да вуліцы Маўзона складае 1000 м. На сваім працягу Рэвалюцыйная вуліца перасякаецца з вуліцамі 1-й Красіна, Кандрацьева і 1-й вуліцай Жарэса. ![]() Перайменава ў 1927 годзе. Першапачаткова частка вуліцы ад сучаснай вул. Савецкай Арміі да 1-й вуліцы Жарэса называлася Вялікая Ільінская, адрэзак ад скрыжавання з сучаснай 1-й вуліцай Жарэса да канца вуліцы называлася Малая Ільінская. Назву атрымала ад Ільінскай царквы (не захавалася). Вуліца сфармавалася ў другой палове XIX стагоддзя. Забудавана 2-3-павярховымі дамамі. На вуліцы захавалася частка дарэвалюцыйнай забудовы, у тым ліку руіны Вялікай Любавіцкай сінагогі. ЗабудоваЗабудова вул. Рэвалюцыйнай канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя мае статуст гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
![]()
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia