Свята-Аляксандра-Неўская царква (Гомель)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Ільіча[1]. ГісторыяАсвячэнне храма ў гонар святога Аляксандра Неўскага ў горадзе Новая Беліца (зараз Навабеліцкі раён Гомеля) адбылося 15 красавіка 1861 года. У савецкі час будынак быў пераабсталяваны пад банк. У вайну царква была адноўлена і да канца жніўня 1949 года дзейнічала. У 1949 годзе храм быў закрыты. Будынак быў пераабсталяваны пад піянерскі клуб. У 1960-х гадах будынак быў знесены. У 1994 годзе рашэннем Гомельскага гарвыканкама адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва новага храма. У 1996 годзе закладзены падмурак і пачата будаўніцтва. 30 жніўня 2003 года храм быў асвячоны архіепіскапам Арыстархам. Пры храме дзейнічае нядзельная школа[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia