Свята-Міхайлаўская царква (Гомель)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у горадзе Гомелі, перавезены з вёскі Вылева Добрушскага раёна. Дзейнічае як храм-помнік ахвярам Чарнобыльскай катастрофы[1]. Адзіная ў Беларусі царква, перавезеная з Чарнобыльскай зоны адчужэння[2]. ГісторыяВылеўская царкваПершая царква вядома з 1763 года як уніяцкая. Паводле звестак рэвізскай сказкі за 1788 год, вёска адносілася да Гомельскай парафіі, святаром быў Сямён Міхайлаў, дзякам — Парфен Агееў[3]. ![]() Складзенае ў 1838 годзе апісанне царквы паведамляла, што будынак знаходзіўся ў дрэнным стане:
У 1839 годзе былі атрыманы сродкі на ўзвядзенне новай царквы, падрыхтаваны праект і асвечана месца пад будаўніцтва. Яно было вылучана падчас генеральнага межавання 1784 года і налічвала 36 дзесяцін, з якіх 3 дзесяціны складала сядзібная зямля, 3 дзесяціны — сенажатная і 30 дзесяцін — ворная зямля. Па інфармацыі 1844 года, не быў накрыты дах і купалы над асноўным аб’ёмам і званіцай, таксама згадваецца, што будоўля праводзілася з адхіленнем ад праекта. Узвядзенне скончылася ў 1846 годзе, пасля чаго пачаліся ўнутраныя работы. У 1847 годзе адбылося асвячэнне храма[5].
![]() У 1846 годзе адкрылася царкоўна-прыходскае вучылішча. Дзейнічалі тры царкоўныя школы ў вёсках прыхода. Станам на 1899 год, вылеўская царква мела 2764 прыхаджан і звыш 43 дзесяцін зямлі. Яе настаяцелем з’яўляўся Іаан Шабека, які пражываў у Ветцы[3]. Царкоўна-прыходскае папячыцельства было заснавана ў 1883 годзе.
З часам храм струхлеў і 28 ліпеня 1904 года сінод задаволіў хадатайства магілёўскага епіскапа пра водпуск сродкаў на будаўніцтва драўлянай царквы і зацвердзіў яе праект. 10000 рублёў на ўзвядзенне выдаткаваў сінод, 4677 рублёў ахвяравалі прыхаджане. 27 снежня 1909 года новы храмавы будынак быў асвечаны. На ахвяраванні памешчыка М. М. Герарда ў 1910 годзе з разабраных падмуркаў былой царквы і набытай цэглы была выкладзена агароджа. У тым жа годзе царкоўная маёмасць, якая складалася з драўляных царквы, плябаніі, свірана, хлява, дома псаломшчыка і вартоўні была застрахавана[6]. Першапачатковы іканастас быў двух’ярусным, у 1912 годзе на сродкі вернікаў ён быў дабудаваны да чатырохяруснага. Царква ў 1915 годзе валодала сядзібнай зямлёю ў 2 дзесяціны 800 квадратных сажаняў, ворнай зямлёю ў 33 дзесяціны 520 квадратных сажаняў, сенажатнай зямлёю ў 10 дзесяцін, двума плябаніямі і бібліятэкай. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква дзейнічала да 1930-х гадоў. Потым была закрыта, у час нямецкай акупацыі зноў адкрыта, і з таго часу больш не зачынялася[7]. ![]() У міжваенны перыяд настаяцелем прыхода быў Іаан Кашуба, пасломшчыкам — Васіль Кузьмінскі. У 1930—31 гадах яны былі рэпрэсаваны як антысавецкія агітатары, аднак пасля вайны вярнуліся на ранейшыя пасады. З 1961 года і да адсялення вёскі ў храме служыў протаіерэй Васіль Канцавы. Гомельская царква (з 2001 года)У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года вёска Вылева апынулася радыелагічна забруджанай, жыхары былі выселены і царква апынулася закінутай. Спачатку планавалася перанесці будынак у гарадскі пасёлак Церахоўку. Але ў 2000 годзе быў распрацаваны план правядзення мерапрыемстваў па пераносе храма ў Гомель. 6 чэрвеня 2000 года выйшла пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб пераносе царквы з вёскі Вылева ў Гомель[8]. Прыход храма быў заснаваны яшчэ ў 1997 годзе[9]. ![]() 13 снежня 2001 года быў закладзены і асвечаны падмурак царквы. У канцы ліпеня 2002 года зруб быў перавезены і падрыхтаваны да зборкі. Да канца 2005 года вонкавыя працы былі завершаны, пачалася ўнутраная аздоба царквы. Царква была адрэстаўравана архітэктарам Уладзімірам Мелехам[10]. Храм быў асвечаны мітрапалітам мінскім і слуцкім Філарэтам 26 красавіка 2006 года, у дваццатую гадавіну Чарнобыльскай аварыі[11][12]. У 2007 годзе занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-кльтурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. З 2014 года настаяцелем у царкве служыць протаіерэй Ігар Альшанаў. Тады ж царква — адзіная ў Гомельскай епархіі — атрымала статус вайсковай[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі псеўдарускага стылю. Крыжова-купальны храм з пяціграннай апсідай. Над сяродкрыжжам асноўнага аб’ёму ўзвышаецца вялікі шлемападобны купал на светлавым васьмерыку. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца двух’ярусная званіца над бабінцам, увянчаная шатровым дахам. Галоўныя і бакавыя ўваходы вылучаны ганкамі з казыркамі. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі, сандрыкамі і дэкаратыўнымі рашоткамі[13]. Перакрыцце аб’ёмаў бэлечнае плоскае. Дах бляшаны двухсхільны, пакаты над трансептамі і бабінцам і вальмавы над апсідай. Істотных зменаў у архітэктурным абліччы будынка не было. Як сведчыць выяўлены на сцяне званіцы запіс, царкву афарбавалі «Дзяніс і Яфім П. Я. 15 верасня 1909 года»[14]. Захавалася апісанне царквы ў страхавым лісце 1910 года:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia