Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Высокае)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы на месцы драўлянай царквы 1840 года[1]. Праект храма складзены акадэмікам архітэктуры Мікалаем Чагіным[2] і зацверджаны генералам ад інфатэрыі М. М. Мураўёвым 23 жніўня 1864 года. Будаўніцтва ажыццёўлена на сродкі інсургентаў. Падрадчыкам з’явіўся мешчанін Чарнігаўскай губерні Г. А. Назараў[3]. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі кубападобны цэнтрычны аб’ём, шатровы дах якога ўвенчаны 5-купаллем. Да храма па баках далучаюцца прамавугольныя прыдзелы пад двухсхільнымі дахамі, з фронту — прамавугольны прытвор, завершаны шатровай званіцай, з тыльнага фасада — паўкруглая апсіда. Плоскасці фасадаў раскрапаваны лапаткамі, аркатурай, прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Інтэр’ерДэкаратыўна-кампазіцыйным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца двух’ярусны пяцічастковы іканастас (праект Чагіна) у арачным прасвеце апсіды. Над сяродкрыжжам шатровае скляпенне. У літургічным начынні інтэр'ера абразы 16 — 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя» (у драўлянай шаце), «Маці Божая Адзігітрыя» (у металічным абкладзе), «Цуд Архістраціга Міхаіла» і «Троіца» (19ст.). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia