Свята-Мікалаеўская царква (Леніна)
Свя́та-Мікала́еўская царква́ — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Леніна Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму. Размешчаны ў цэнтры вёскі. Гісторыя![]() ![]() ![]() Праваслаўны прыход у вёсцы Леніна (колішняя вёска Сізоўка Рэчыцкага павета Менскага ваяводства) вядомы з XVIII стагоддзя. Па пісьмовых крыніцах царква згадваецца з 1740 года, калі на сродкі вернікаў у сяле быў збудаваны драўляны храм, які праіснаваў больш за 50 гадоў, пакуль не згарэў[1]. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Сізоўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Частка сяла стала валоданнем графа Пятра Завадоўскага, які ў 1800 годзе на ўласныя сродкі пабудаваў крыжападобны храм з адным купалам ў імя свяціцеля Мікалая. Царква была абнесена цаглянай агароджай[1]. Станам на 1848 год, храм дзейнічаў, а ў 1850—1889 гадах неаднойчы капітальна перабудоўваўся[2]. Па звестках 1865 года, у храме ішоў рамонт[3]. У 1858 годзе святар Пётр Садоўскі адкрыў пры царкве школу для сялянскіх дзяцей. Побач з храмам размяшчалася драўляная званіца, якая падчас рэканструкцыі 1873 года была дабудавана і злучана ў адзін аб’ём з царквой. У верхнім ярусе званіцы на другім паверсе знаходзіўся другі храм у гонар Узнясення Гасподняга, пры гэтым плошча двухпрастольнай святыні складала каля 800 кв.м.[1] У канцы XIX стагоддзя вёска, якая на той час называлася Папоўкай, адносілася да Магілёўскай епархіі. Апісанне царквы аўтарства епіскапа Місаіла, змешчанае ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях» за 1897 год, паведамляе аб наяўнасці добра аздобленага каштоўнага царкоўнага начыння, небагатай, але прыстойнай рызніцы і ўпарадкаванай бібліятэкі. Пры святыні дзейнічалі два хоры пад кіраўніцтвам селяніна, настаўніка царкоўна-прыхадской школы, «вельмі добрыя як на слых, так і па нотах»[4]. Пасля ўсталявання савецкай улады царкву зачынілі. У 1931 годзе ў ёй быў адкрыты сельскі клуб, царкоўны архіў спалены. Падчас Другой сусветнай вайны ва ўсходнюю сцяну будынка трапіў снарад, разбурыўшы алтарную частку. Пасля вайны ў царкве ўладкавалі калгасныя склады. У 1961 годзе ў храм трапіла маланка і ўсе драўляныя элементы згарэлі (купал, дах, перакрыцці). З таго часу будынак прыйшоў у заняпад[5]. У 1989 годзе Белспецпраектрэстаўрацыя падрыхтавала праект аднаўлення храма, аднак працы па яго рэалізацыі не пачаліся[6]. У 1992—1993 гадах у вёсцы аднавілася парафія, быў пабудаваны часовы малітоўны дом Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 2001 храм наведаў патрыярх маскоўскі Аляксій II. У 2003 годзе была ўзведзена званіца, адкрыта духоўная бібліятэка пры храме[1]. Руіны царквы абвешчаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь рэгіянальнага значэння. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму[6]. Крыжападобны двухпавярховы аднакупальны храм з двума прастоламі, атынкаваны знадворку і ўсярэдзіне. Дах і купалы званіцы былі пакрыты жалезам, афарбаваным алейнай фарбай. Агульная вышыня трох’яруснай званіцы складала 35 аршын, два верхніх ярусы званіцы драўляныя, ніжні ярус двухпавярховы, цагляны. Купал быў васьмігранным у плане і абапіраўся на квадратны барабан. Пра форму купала даюць уяўленне часткова захаваныя драўляныя канструкцыі ветразяў усярэдзіне барабана. Архітэктурнае вырашэнне ўваходаў з боку апсід папярочнага нефа было абумоўлена захаванымі драўлянымі балкамі, якія кансольна выступаюць з мура апсід, слядамі прылягання даху да сцяны, а таксама паўкруглым чатырохкаленным порцікам над уваходам у апсіду[2]. ![]() ![]() ПрыходПа звестках 1897 года, прыход царквы налічваў 2417 вернікаў. Адзначана, што «народ да Царквы Божай прыхільны, да духавенства размешчаны; прыход добры, хоць прыхаджане бедныя ў матэрыяльным стане». Прычт складаўся з двух членаў з гадавым жалаваннем у 644 р. 98 к. Налічвалася 35 дзесяцін царкоўнай зямлі. Жыллё святара і псаломшчыка дасталіся ад прыхаджан і патрабавалі капітальнага рамонту па прычыне старасці[4]. Царкоўна-прыходскае папячыцельства выдзеліла ў 1896 годзе 600 рублёў на аднаўленне царквы і школы граматы для дзяўчынак. У прыходзе працавалі дзве царкоўна-прыходскія школы граматы для хлопчыкаў і дзяўчынак. Школы знаходзіліся ў царкоўнай вартоўні і былі цеснымі і нязручнымі. Царкоўныя дакументы вяліся ў спраўнасці, асабліва царкоўны летапіс, які пісаўся даўно, падрабязна і ў належным парадку[4]. Тагачасны святар протаіерэй Пётр Садоўскі характарызаваны як «вельмі уважлівы да свайго служэння... і старанны,... уплывовы на прыхаджан, набыў шмат каштоўных царкоўных прыналежнасцей і ўпрыгожыў і забяспечыў храм»[4]. СвятарыУ царкве служылі наступныя святары: Андрэй Яўланаў (1800—1817), Пракоп Хандаянскі (1817—1823), Васіль Бардоўскі (1823—1840), Герасім Чалоўскі (1823—1842), Андрэй Страдольскі (1840—1849), Пётр Садоўскі (1849—1909) — пахаваны на тэрыторыі храма, Васіль Грэк (з 2000)[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia