Заходнепалеская іканапісная школаЗаходнепалеская іканапісная школа — адна з самабытных школ беларускага іканапісу, адметная своеасаблівай мастацкай мовай і вобразным ладам[1]. Геаграфічная распаўсюджанасцьЯк вынікае з назвы, да школы адносяць творы, створаныя на тэрыторыі Заходняга Палесся. Гісторыя развіццяЯе фарміраванне, верагодна, пачалося з другой паловы XVI стагоддзя, але яе найбольш характэрныя рысы склаліся ўсё ж у XVII стагоддзі[1]. Менавіта ў гэты і больш позні час актывізуецца дзейнасць шэрагу манастыроў: Барысаглебскага ў Тураве, Спаскага ў Кобрыне, Траецкага і Спаскага ў Драгічыне, Сімяонаўскага ў Брэсце і шэрагу іншых, пры якіх працавалі іканапісныя майстэрні і асобныя аўтары[1]. З XVII стагоддзя іконы пачалі пісаць не толькі на дошках, пакрытых лейкасным грунтам, але і на палатне, нацягнутым на падрамнік або на драўляную аснову[1]. АсаблівасціНа фарміраванне адметных асаблівасцей заходнепалескай школы паўплывала адмова ад традыцыйных прамалёвак, якія ўжо не стрымлівалі творчую фантазію, давалі магчымасць больш вольна трактаваць біблейскія сюжэты. З гэтым звязана злучэнне ў абразах узнёсла-паэтычных трактовак і жанравых матываў, іх мажорная і ўрачыстая колеравая гама[1]. Пінская школаСтолінская школаСтолінская школа — умоўная назва тыпу абразоў, знойдзеных упершыню на Століншчыне. Іх стыль нагадвае спосаб малявання вядомых польска-ўкраінскіх майстэрняў Рыбаціцкіх , аднак адрозніваюцца большай далікатнасцю і лірызмам[2]. Майстры![]() Маларыцкі майстарСярод іншых невядомых іканапісцаў Заходняга Палесся вылучаецца постаць так званага Маларыцкага майстра, які жыў і працаваў у 1648—1650 гг. у вёсцы Малая Рыта, іншых звестак пра асобу мастака не захавалася. Да нашага часу захаваліся толькі чатыры іконы[удакладніць], якія прыпісваюць гэтаму майстру[3].
Зёлаўскі майстар![]() Яшчэ менш вядома пра яскравага майстра другой паловы XVIII стагоддзя з в. Зёлава (Драгічынскі раён). Яму прыпісваюць аўтарства абразоў «Сашэсце Святога Духа на апосталаў», «Апосталы з прыладамі катаванняў», «Апосталы Пётр і Павел», «Архангел Міхаіл», «Дабравешчанне», «Тройца новазапаветная», «Прарокі», абраз-таблетка «Святыя Мікола і Марыя», «Фама і Іаан», «Майсей і Данііл», «Дабравешчанне» з Зёлаўскай Свята-Троіцкай царквы[4], якія, як відаць, былі напісаны ў Тараканьскім Богаяўленскім манастыры. ІконыБлакітнае Успенне![]() Яркім прыкладам візантыйскай традыцыі ў беларускім іканапісе з’яўляецца абраз «Блакітнае Успенне» 15 стагоддзя, які доўгі час быў упрыгожваннем экспазіцыі старажытнарускага жывапісу Траццякоўскай галерэі ў Маскве[5]. Гэты выдатны помнік сярэднявечнага мастацтва ніколі не адносілі ні да гісторыі беларускага іканапісу, ні да італа-крыцкай школы, але беларускі вучоны А. А. Ярашэвіч даказаў прыналежнасць «Блакітнага Успення» да беларускай культуры[5]. Помнік у 1914—1917 гадах быў вывезены з Мінска ў Маскву ў калекцыю вядомага збіральніка старажытнарускай жывапісу І. С. Астравухава . Пасля рэарганізацыі прыватных збораў Масквы, абраз стаў здабыткам Траццякоўскай галерэі[5]. Ікона апублікавана як помнік беларускага жывапісу Н. Ф. Высоцкай у кнізе «Живопись Белоруссии 12—18 веков»[6]. ВывучэннеПалескі іканапіс вывучаны слаба[2]. Да нашага часу не захаваліся творы палескай іканапіснай школы, створаныя раней за XV стагоддзе, а захаваныя высокамастацкія абразы XV — пачатку XVI ст., з прычыны іх малой колькасці і стылявой неаднароднасці, амаль не падуладны абагульняючаму аналізу[7]. У 2002 годзе фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва фінансаваў выданне кнігі «Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.», чым быў адзначаны ўнёсак старажытнай палескай культуры ў агульнабеларускі культурны кантэкст[8]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia